МІНСК, 8 ліс – Sputnik. Расійскія вайскоўцы, якія ўваходзяць у склад рэгіянальнай групоўкі войск, праводзяць на палігонах УС Беларусі заняткі па баявой падрыхтоўцы, гаворыцца на афіцыйным сайце расійскага абароннага ведамства.
Як адзначылі ў Мінабароны, актыўная падрыхтоўка і баявое зладжванне падраздзяленняў праводзяцца як у дзённы, так і начны час.
На палігонах расійскія вайскоўцы адпрацоўваюць стральбу са штатнай зброі, практыкуюцца ў ваджэнні баявых машын, а таксама праходзяць псіхалагічную паласу перашкод.
Акрамя таго, на занятках вайскоўцы ўдасканальваюць свае навыкі тактычнай медыцыны.
Ваеннаслужачыя прыбылі ў Беларусь чыгуначным транспартам у складзе воінскіх эшалонаў. Тэхніка і ўзбраенне УС Расіі былі дастаўлены такім жа спосабам.
Рэгіянальная групоўка войск
Раней 10 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дамовіўся з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным аб разгортванні саюзнай групоўкі войск. Пазней стала вядома, што ў Беларусь прыбудзе каля 9 тысяч расійскіх вайскоўцаў.
Акрамя цяжкай браніраванай тэхнікі пры разгортванні сіл расійская армія задзейнічае і авіяцыю, якая будзе весці патруляванне меж. Расійскія вайскоўцы будуць размешчаны на палігонах у цэнтральнай і ўсходняй частцы рэспублікі. Яны правядуць тактычныя вучэнні, у тым ліку, з пускам зенітных ракет.
У Мінабароны Беларусі паведамілі, што стварэнне рэгіянальнай групоўкі войск ажыццяўляецца для ўзмоцненай аховы мяжы Саюзнай дзяржавы. Як падкрэслілі ў прэс-службе абароннага ведамства, гэтае рашэнне прадыктавана "бесперапыннай актыўнасцю ў прыгранічных з Беларуссю раёнах".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Шайгу: дзеянні НАТА ставяць пад пагрозу Беларусь
Два сумесныя з РФ цэнтры падрыхтоўкі ваеннаслужачых дзейнічаюць у Беларусі
Мінабароны: расійская авіяцыя выконвае планавае патруляванне меж Саюзнай дзяржавы