МІНСК, 10 ліс – Sputnik. Пенсіянеры не павінны на нас крыўдзіцца ў сувязі з невялікім павышэннем пенсіі, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас нарады ў Палацы Незалежнасці.
Паводле яго слоў, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва працуе ў бягучым годзе з прафіцытам, але збіраць у скарбонцы грошы зараз не трэба.
"Таму я ўжо падпісаў указ аб павелічэнні (пенсій - Sputnik). Хоць крышку, але пенсіі нашым пенсіянерам з 1 снежня на 5-6% павялічым", - цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Пасля чаго растлумачыў, што "калі лічыць макраэканамічна ў сярэднім, як гэта робіцца ва ўсім свеце, пенсіянеры не павінны на нас крыўдзіцца ў сувязі з невялікім павышэннем пенсіі".
Справа ў тым, што ў гэтым годзе пенсіі павышаліся ўжо двойчы і ў сярэднім гэты рост перавысіў інфляцыю ў рэспубліцы. Калі пенсіі будуць яшчэ раз павялічаны, то гэта перавысіць значэнне інфляцыі.
"Хоць, ведаеце, пенсіянеры пачуюць сёння мае развагі і скажуць: "Ну, напэўна, не валодае пытаннем, у нас сёе-тое там падаражэла, і не на 10%, а на 20%". Я не дарма падкрэсліў, што маю на ўвазе сярэдняе значэнне", - дадаў Лукашэнка.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што ўжо некалькі разоў вяртаўся да такой тэмы як цэны. І зараз улады займаюцца дадзенай праблематыкай.
"Я разумею, што пенсіянер не купляе брэндавыя нейкія рэчы. Ён жыве сціпла і ў асноўным купляе прадукты харчавання, простае адзенне. І там, можа быць, на нейкія групы тавараў цэны выраслі больш за 10%, скажам так… Зразумела, што, можа, недзе крыху вышэй", - канстатаваў беларускі лідар.
Лукашэнка падкрэсліў, што рэгуляваннем цэн заняліся для таго, каб беларусы адчулі, як дзяржава спрабуе вырашыць гэтую праблему.
"У снежні або студзені збяромся і паглядзім, наколькі эфектыўна ўрад і губернатары працуюць у напрамку стрымлівання цэн", - анансаваў новую нараду кіраўнік дзяржавы.
Прычым асобнай пахвалы заслужыла міністэрства працы і сацыяльнай абароны за тое, што выплачвае пенсіі загадзя, калі дзень выплаты прыпадае на свята. Пры гэтым у ФСАН не толькі ніхто не звяртаўся па дапамогу да ўлад, але і сфарміравалі прафіцыт.
"Таму мы хоць крыху, але павысім пенсіі нашым пенсіянерам з 1 снежня", - рэзюміраваў беларускі лідар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
У Беларусі з 1 снежня павышаюцца пенсіі
Амаль 5 тысяч беларусаў пачалі збіраць на "другую" пенсію
Даходы беларусаў працягваюць падаць: ужо "мінус" 3,6%
Лукашэнка не разумее, чаму растуць цэны на беларускія тавары
Украінцы, якія прыбылі ў Беларусь, змогуць атрымліваць пенсіі і дапамогу