https://bel.sputnik.by/20221006/lukashenka-ne-razumee-chamu-rastuts-tseny-na-belaruskya-tavary-1067628398.html
Лукашэнка не разумее, чаму растуць цэны на беларускія тавары
Лукашэнка не разумее, чаму растуць цэны на беларускія тавары
Sputnik Беларусь
Рост інфляцыі ў рэспубліцы поўнасцю нівеліруе намаганні ўлад па павелічэнні даходаў беларусаў, якія ў рэальным выражэнні з пачатку года толькі падаюць. 06.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-06T11:20+0300
2022-10-06T11:20+0300
2022-10-06T11:55+0300
аляксандр лукашэнка
цэны і кошты
эканоміка
грамадства
беларусь
тавар
інфляцыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/13/1066981325_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_92e52c9d4ad0cf7ceb2611f0e73c9cf7.jpg
МІНСК, 6 кас – Sputnik. Нам трэба дасканала разабрацца ў прычынах сітуацыі, якая склалася, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на нарадзе з эканамічным блокам урада.Па яго словах, на высокія паказчыкі інфляцыі павінны былі жорстка адрэагаваць у Нацбанку і беларускім урадзе. Рэальныя даходы беларусаў упалі ў параўнанні з мінулым годам на 3%.Пасля чаго дадаў, што чакае ад урада і Нацбанка, "дзейсных прапаноў па стрымліванні коштавага росту".Беларускі лідар адзначыў, што яшчэ можа збольшага зразумець, як растуць цэны на тавары, якія імпартуюцца з-за мяжы.На збоях вытворча-збытавых ланцужкоў лёгка нажываюцца спекулянты, заявіў кіраўнік дзяржавы.Паводле яго слоў, Камітэт дзяржкантролю ўстанавіў факты, калі на яблыкі і беларускую агародніну для бюджэтных арганізацый пасрэднікі ўстанаўлівалі кошт з нацэнкай у 300%.Пры гэтым ён запатрабаваў у чарговы раз, каб прыбралі пасрэднікаў у гандлі. Таму што яны ўзнімаюць цэны на ўсіх этапах. Спачатку паднялі цэны, калі вырас курс валюты, а потым цэннік не адкруцілі, калі рубель умацаваўся.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/13/1066981325_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_4296c40c5d75a4cc24b22b1fa14a3075.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, цэны і кошты, эканоміка, грамадства, беларусь, тавар, інфляцыя
аляксандр лукашэнка, цэны і кошты, эканоміка, грамадства, беларусь, тавар, інфляцыя
Лукашэнка не разумее, чаму растуць цэны на беларускія тавары
11:20 06.10.2022 (абноўлена: 11:55 06.10.2022) Рост інфляцыі ў рэспубліцы поўнасцю нівеліруе намаганні ўлад па павелічэнні даходаў беларусаў, якія ў рэальным выражэнні з пачатку года толькі падаюць.
МІНСК, 6 кас – Sputnik. Нам трэба дасканала разабрацца ў прычынах сітуацыі, якая склалася, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на нарадзе з эканамічным блокам урада.
Па яго словах, на высокія паказчыкі інфляцыі павінны былі жорстка адрэагаваць у Нацбанку і беларускім урадзе. Рэальныя даходы беларусаў упалі ў параўнанні з мінулым годам на 3%.
"Рост цэн нівеліруе ўсе нашы намаганні па павышэнні зарплат і пенсій", - паскардзіўся Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго дадаў, што чакае ад урада і Нацбанка, "дзейсных прапаноў па стрымліванні коштавага росту".
Беларускі лідар адзначыў, што яшчэ можа збольшага зразумець, як растуць цэны на тавары, якія імпартуюцца з-за мяжы.
"Але чаму мы назіраем пастаяннае павышэнне цаны таго, што вырабляем самі з айчыннай сыравіны?" - цытуе прэзідэнта яго прэс-служба.
На збоях вытворча-збытавых ланцужкоў лёгка нажываюцца спекулянты, заявіў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, Камітэт дзяржкантролю ўстанавіў факты, калі на яблыкі і беларускую агародніну для бюджэтных арганізацый пасрэднікі ўстанаўлівалі кошт з нацэнкай у 300%.
Пры гэтым ён запатрабаваў у чарговы раз, каб прыбралі пасрэднікаў у гандлі. Таму што яны ўзнімаюць цэны на ўсіх этапах. Спачатку паднялі цэны, калі вырас курс валюты, а потым цэннік не адкруцілі, калі рубель умацаваўся.
"Вы гэтага не заўважылі? Чаму не паднялі гвалт і не аднавілі справядлівасць?" - цытуе Аляксандра Лукашэнку Telegram-канал Пул Першага.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Пенсіі і ліміты на замежныя пакупкі: што змянілася ў Беларусі з кастрычніка
Dolce Vita па-беларуску:
як выглядае вытворчасць цукру – відэа
Экспартныя цэны на цукар склаліся на "салодкім узроўні" – Галоўчанка