МІНСК, 11 ліс – Sputnik. У Беларусі цяпер не абмяркоўваецца пытанне неабходнасці меліярацыі, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Талачынскі раён.
Паводле яго слоў, у рэспубліцы ў свой час частку забалочаных зямель асушылі, пасля чаго яны ўвайшлі ў сельгасабарот. Гэта дазволіла вывесці аграрны сектар на больш высокі ўзровень.
"Інтэнсіфікацыя вытворчасці і змяненне сельскага побыту – вось два галоўныя пазітыўныя вынікі той работы", - падзяліўся меркаваннем беларускі лідар.
У рэспубліцы на меліяраваныя землі прыпадае 37% ад плошчы ўсіх ворных зямель, а гэта каля 3 мільёнаў гектараў. Большая іх частка знаходзіцца ў Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Мінскай абласцях. Цяпер яны даюць каля 30% прадукцыі раслінаводства, у тым ліку, больш за палову зялёных укосаў. Таму пытанне аб тым, трэба праводзіць меліярацыю ці не, нават не стаіць.
"Маё найжорсткае патрабаванне застаецца ранейшым: кожны кавалачак такой зямлі павінен быць выкарыстаны на карысць краіны", - цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Пасля чаго ўдакладніў, што гэту работу па асваенні зямель фінансаваць павінны, у тым ліку, і прадпрыемствы на самастойнай аснове.
"Няхай гэта будзе дзве капейкі, але абавязкова павінны ўкласціся. Каб шанавалі", - падзяліўся меркаваннем беларускі лідар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларусь выступае за стварэнне агульнага аграрнага рынку ў СНД
НАН запэўніла, што голаду ў Беларусі не будзе
Адкажаш галавой: Лукашэнка папярэдзіў міністра сельскай гаспадаркі
Прыватнікаў у беларускай сельскай гаспадарцы стала больш
Гэта сусветны ўзровень: Сямашка ацаніў сельскую гаспадарку Беларусі