Беларусь абганяе амаль усе краіны ЕАЭС па вытворчасці малака

Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі вырасла ва ўсім Еўразійскім эканамічным саюзе за тры кварталы на 5,4%.
Sputnik
МІНСК, 12 ліс – Sputnik. Дзяржавы Еўразійскага эканамічнага саюза аднавілі рост у вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі, вынікае з аператыўных даных Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
Калі ў студзені-верасні 2021 года павелічэнне выпуску сельгаспрадукцыі адзначалася толькі ў Казахстане і складала 0,2%, то цяпер за тры кварталы прыраслі ўсе краіны: агульны тэмп – 5,4%.
"Рост назіраўся ва ўсіх дзяржавах-членах ЕАЭС: у Казахстане – на 6,9%, Кыргызстане – на 6,5%, Расіі – на 5,2%, Беларусі – на 4,9%, Арменіі – на 0,5%", - гаворыцца ў паведамленні ЕЭК.
Гэты працэс камісія тлумачыць добрым ураджаем, галоўным чынам, збожжавых і зернебабовых культур. Расце і жывёлагадоўчы сектар – у ім у фізічных аб’ёмах Беларусь на другім месцы па вытворчасці малака: за тры кварталы атрымана амаль 6 млн тон. Больш толькі ў Расіі – 25,3 млн тон. На трэцяй пазіцыі Казахстан – больш за 5 млн.
Асноўным рынкам збыту для малочнай галіны Беларусі застаецца РФ. Хаця па дадзенай пазіцыі ёсць невялікае зніжэнне. У прыватнасці, паводле інфармацыі Белстата, малака і вяршкоў незгушчаных у Расію ў 2020 годзе пастаўлена 217,8 тыс тон, а ў 2021-м – 183,5 тыс.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Мінсельгасхарч расказаў аб сітуацыі з тэтрапакам у Беларусі
Мінсельгасхарч зноў абнавіў мінімальныя экспартныя цэны на прадукты
Белстат назваў топ беларускіх тавараў, якія купляюць расіяне