Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Беларусь паставіла ў Расію прадуктаў больш як на $4 млрд

Пастаўкі айчынных прадуктаў харчавання ў гэтам годзе павінны, паводле першапачатковых ацэнак, перавысіць 8 мільярдаў долараў.
Sputnik
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Расія для Беларусі – стратэгічны партнёр, пра гэта сказаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання рэспублікі Ігар Брыло на адкрыцці выставы "Прадэкспа", перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, у бягучым годзе тавараабарот з расійскім бокам у харчовай сферы за дзевяць месяцаў ужо перавысіў шэсць мільярдаў долараў.
"Мы туды ўжо паставілі (прадуктаў) больш, чым на чатыры мільярды долараў", - удакладніў кіраўнік Мінсельгасхарча.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што ў гэтым годзе ў рабоце "Прадэкспа 2022" прымае ўдзел 48 расійскіх кампаній з сямі рэгіёнаў суседняй краіны.
"Расійская Федэрацыя зацікаўлена ў Беларусі, і для нас важна Расія", - асабліва адзначыў міністр.
Паводле яго слоў, у спецыялізаванай выставе таксама ўдзельнічаюць Азербайджан, В’етнам і Інданезія.
Брыло растлумачыў, што ўвядзенне санкцый супраць рэспублікі было накіравана на падзенне вытворчасці, страту рынкаў збыту.
"Гэтага не адбылося і мы рэальна перавысім планку ў восем мільярдаў долараў (экспарту) па гэтым годзе", - выказаў упэўненасць ён.
Кіраўнік Мінсельгасхарча дадаў, што экспарт беларускіх прадуктаў расце на ўсіх рынках, з якімі супрацоўнічае рэспубліка, у тым ліку нават Еўрапейскі Саюз.
"Мы павялічылі пастаўкі ў Расійскую Федэрацыю, СНД, ЕАЭС. У нас істотна павялічаны пастаўкі ў Кітай, краіны Азіі, Акіяніі і Афрыкі. Наша прадукцыя прысутнічае ўсюды", - заявіў міністр.
Брыло запэўніў, што Беларусь гатова супрацоўнічаць з любой краінай, "калі гэта будзе правільна, карэктна, прафесійна і сумленна".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Вытворчасць трактароў Belarus хочуць лакалізаваць у Чэлябінску
Брыло: імпартная сельгастэхніка ў Беларусі не прастойвае, запчасткі ёсць
Беларусь абганяе амаль усе краіны ЕАЭС па вытворчасці малака
Лукашэнка хоча выкарыстоўваць кожны кавалачак зямлі ў краіне
Беларусь выступае за стварэнне агульнага аграрнага рынку ў СНД