МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Чэлябінская вобласць прыняла ў сябе дзяцей з ДНР, расказаў кіраўнік рэгіёна Аляксей Тэкслер у эфіры радыё Sputnik Беларусь.
"Каля тысячы дзяцей мы аздаравілі ў гэтым годзе. І цяпер дзеці з Ясінаватай у нас знаходзяцца на тэрыторыі. Не проста адпачываюць, а вучацца", - растлумачыў губернатар.
Чалябінская вобласць курыруе Валнаваху і Ясінаватую. У гэтай частцы ДНР чэлябінцы дапамагаюць аднаўляць каля 40 аб’ектаў. Таксама ў ДНР паўднёваўральцы будуюць шматкватэрны дом, рамантуюць фельчарска-акушэрскія пункты. Акрамя таго, прыкладна ў 300 дамах устаўляюць новае шкло.
Кожны тыдзень з чэлябінскага рэгіёна ідуць гуманітарныя грузы ў ДНР.
Кіраўнік вобласці 15 лістапада сустрэўся ў Мінску з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
"Мы прыкладна паўмільярда долараў у мінулым годзе нагандлявалі з вобласцю. Я думаю, у гэтым годзе павінна быць больш, таму што – што там граху таіць – хтосьці пайшоў, мы занялі пэўныя нішы ў Расійскай Федэрацыі", - заявіў на гэтай сустрэчы прэзідэнт.
Прайшлі перагаворы і з прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам. Кіраўнік урада лічыць, што Беларусь і Чэлябінская вобласць могуць актыўна працаваць у імпартазамяшчэнні.
"Падчас вашага візіту, наколькі я ведаю, заключана пагадненне на павелічэнне паставак прадукцыі Мінскага трактарнага завода", - таксама адзначыў прэм’ер на перагаворах з расійскім госцем.
У 2022 годзе гэты ўральскі рэгіён нарасціў гандлёвае супрацоўніцтва з Беларуссю. Тавараабарот за тры кварталы дасягнуў 380,9 мільёна долараў. Пры гэтым рэспубліка экспартавала на суму 97,1 мільёна долараў – плюс 40%, калі параўнаць з такім жа перыядам мінулага года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Растоўская вобласць прыняла 4 млн бежанцаў з Украіны з пачатку СВА
Чэлябінская вобласць зацікавілася "імпартазамешчанай" тэхнікай з Беларусі
Лукашэнка намеціць планы супрацоўніцтва на будучы "вельмі няпросты год"