МІНСК, 16 ліс – Sputnik. Былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп афіцыйна аб'явіў аб сваім вылучэнні як кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы на выбарах 2024 года.
"Дзеля таго, каб зноў зрабіць Амерыку вялікай і велічнай, сёння вечарам я аб’яўляю аб вылучэнні сваёй кандыдатуры на пасаду прэзідэнта ЗША", - сказаў Трамп.
Сваё жаданне перавыбрацца ён растлумачыў тым, што "свет яшчэ не ўбачыў сапраўднай славы, якой можа дасягнуць гэтая нацыя".
"Мы яшчэ не дасягнулі гэтага піку. Хочаце верце, хочаце не", - сказаў экс-прэзідэнт.
Трамп не ўпусціў магчымасці згадаць і дзеючага кіраўніка дзяржавы Джо Байдэна, які таксама раней паведамляў аб сваім жаданні паўторна ўдзельнічаць у выбарах. Па словах Трампа, Злучаныя Штаты не вытрымаюць яшчэ чатырох гадоў праўлення Байдэна.
Былы прэзідэнт ЗША паабяцаў з гэтага моманту і аж да выбараў "змагацца так, як не змагаўся ніхто і ніколі".
Трамп настойвае
Выбары прэзідэнта ў ЗША прайшлі ў 2020 годзе, на іх перамог Байдэн. Аднак Трамп працягвае настойваць на сваёй перамозе, запэўніваючы, што вынікі былі падтасаваны. Ён таксама заклікаў адмяніць вынікі выбараў і правесці новыя.
Экс-прэзідэнт неаднаразова намякаў, што гатоў удзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы, заяўляючы, што яго рашэнне ашчаслівіць многіх людзей, "хоць пара чалавек не ўзрадуецца". Аб падрыхтоўцы камандай Трампа перадвыбарнай кампаніі паведамляў і шэраг СМІ.
Наступныя прэзідэнцкія выбары пройдуць у ЗША ў канцы 2024 года.
Сапернікам Трампа, як гэта было ў 2020-м, можа стаць цяперашні кіраўнік дзяржавы Байдэн, які паведамляў, што "збіраецца зрабіць гэта яшчэ раз". Праўда, большасць дэмакратаў не жадаюць яго ўдзелу ў выбарах.
Да часу выбараў Трампу будзе 78 гадоў, а Байдэну – 81.
Раней Трамп назваў дзючага кіраўніка дзяржавы вар’ятам або хворым на дэменцыю. Байдэн жа заявіў, што Трамп і прыхільнікі яго руху Make America Great Again (MAGA) уяўляюць экстрэмізм, які пагражае Амерыцы.
Пры гэтым апытанне даследчай арганізацыі YouGov паказала, што больш за палову амерыканцаў не хочуць, каб Байдэн і Трамп балаціраваліся на новы тэрмін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Экстрэміст і вар’ят: Байдэн і Трамп абмяняліся "кампліментамі"
Вобыск у Трампа: СМІ даведаліся, што шукалі спецслужбы ў экс-прэзідэнта ЗША
Трамп прадказаў ЗША лёс СССР
Рэйтынг адабрэння Байдэна ўпаў да рэкордных паказчыкаў
Трамп абвінаваціў Байдэна ў стварэнні пагрозы Трэцяй сусветнай вайны