Пералік сістэмна значных банкаў на 2023 год вызначыў Нацбанк

У групу першай сістэмнай значнасці на наступны год увайшлі пяць беларускіх банкаў, а ў групу другой – шэсць.
Sputnik
МІНСК, 20 ліс – Sputnik. Нацыянальны банк Беларусі вызначыў пералік сістэмна значных банкаў на 2023 год, паведамілі ў прэс-службе фінансавага рэгулятара.
Як растлумачылі ў Нацбанку, гэта робіцца, каб абмежаваць рызыкі банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, якія здольны паўплываць на ўстойлівасць функцыянавання банкаўскай сістэмы.
Так, да групы сістэмнай значнасці I аднесены Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Прыёрбанк, "Сбер Банк" і "БелВЭБ".
У групу сістэмнай значнасці II увайшлі шэсць беларускіх банкаў – Белінвестбанк, Белгазпрамбанк, Альфа-Банк, "ВТБ (Беларусь)", МТБанк і Дабрабыт.
"Аднясенне банкаў да ліку сістэмна значных праводзіцца на падставе агрэгаванай ацэнкі іх сістэмнай значнасці па такіх паказчыках, як маштаб дзейнасці банка, яго ўзаемазвязанасць з банкамі-рэзідэнтамі, значнасць для эканомікі і ўзаемазвязанасць з нерэзідэнтамі", - растлумачылі ў Нацбанку.
У прэс-службе фінансавага рэгулятара Беларусі дадалі, што цяпер банкам неабходна забяспечваць выкананне нарматываў дастатковасці нарматыўнага капіталу, значэнне якіх вызначаецца з улікам буфера сістэмнай значнасці.
Акрамя таго, у гэтых банках савет дырэктараў або наглядальны савет павінен сфарміраваць камітэт па ўзнагародах. Ён павінен складацца з членаў савета дырэктараў і работнікаў банка, а ўзначаліць яго зможа толькі незалежны дырэктар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Даходы ад валютных аперацый у банкаў Беларусі рэзка выраслі
Анлайн-плацяжы па картах банкаў РФ у Беларусі паступова аднаўляюцца
Яшчэ адзін расійскі банк будзе фінансаваць беларускі экспарт