СОЧЫ, 21 ліс – Sputnik. Беларусь і Расія падпісалі міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы абарачэння адпрацаванага ядзернага паліва, перадае карэспандэнт Sputnik.
Кіраўнік Мінэнерга Беларусі Віктар Каранкевіч і генеральны дырэктар дзяржкарпарацыі "Росатом" Аляксей Ліхачоў падпісалі дакумент на палях форуму "Атомэкспо-2022", які праходзіць у Сочы.
Паведамляецца, што пагадненне вызначае парадак транспарціроўкі ў РФ адпрацаванага ядзернага паліва для яго часовага захоўвання з далейшай перапрацоўкай, а таксама вяртання ў Беларусь радыеактыўных адходаў.
Праграма выканана
Падпісанне пагаднення прадугледжана саюзнай праграмай па развіцці атамнай энергетыкі.
"Можна сказаць, што з падпісаннем гэтага дакумента ўсе пункты, усе мерапрыемствы саюзнай праграмы па развіцці атамнай энергетыкі выкананы", - сказаў Віктар Каранкевіч, адказваючы на пытанне Sputnik.
Што тычыцца іншай саюзнай праграмы – па стварэнні аб’яднанага рынку газу – па ёй цяпер вядзецца актыўная праца.
"Гэта датычыцца паставак газу, саміх умоў пастаўкі газу ў 2023 годзе і падрыхтоўкі прынцыпаў фарміравання рынку на перспектыву – менавіта калі ўжо будзе сфарміравана і будуць створаны ўмовы па фарміраванні аб’яднанага рынку газу Саюзнай дзяржавы", - адзначыў міністр.
Нагадаем, цана на прыродны газ у 2022 годзе заставалася на ўзроўні 128,5 долара за тысячу кубаметраў. Якая цана будзе ў наступным годзе, пакуль што невядома.
Беларусь і Расія ў дадзены момант рэалізуюць тры саюзныя праграмы – па супрацоўніцтве ў атамнай энергетыцы, а таксама стварэнні аб’яднаных рынкаў газу і электраэнергіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Не сёння заўтра нам спатрэбіцца ўтылізаваць ядзерныя адходы – Лукашэнка
Дваццаць і больш: у МАГАТЭ растлумачылі, колькі трэба будаваць рэактараў за год
Найбуйнейшы атамны форум "Атомэкспо-2022" стартаваў у Сочы