Форум праводзіцца з 22 да 23 лістапада. Арганізатарам мерапрыемства выступаюць Расійскае ваенна-гістарычнае таварыства пры падтрымцы Міністэрства асветы Расіі.
Гасцямі форуму сталі дзяржаўныя дзеячы, палітыкі і вучоныя, педагогі і лідары грамадскай думкі. У якасці слухачоў да ўдзелу ў форуме запрошаны студэнты 17 ВНУ.
У ліку спікераў:
Уладзімір Мядзінскі, памочнік Прэзідэнта РФ, старшыня РВГТ,
Леанід Слуцкі, старшыня Камітэта Дзярждумы па міжнародных справах, старшыня ЛДПР,
Андрэй Картаполаў, старшыня камітэта Дзярждумы Федэральнага Схода РФ па абароне,
Аляксей Пушкоў, старшыня Часовай камісіі Савета Федэрацыі па інфармацыйнай палітыцы і ўзаемадзеянні са СМІ, член Камітэта Савета Федэрацыі ФС РФ па канстытуцыйным заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве,
Дзяніс Пушылін, в.а. кіраўніка ДНР,
Леанід Пасечнік, в.а. кіраўніка ЛНР,
Аляксандр Мірэлі, памочнік прэзідэнта Рэспублікі Абхазія па асобых даручэннях.
Мадэратар:
Пётр Лідаў, журналіст, блогер, медыяменеджар, дырэктар па камунікацыях і сувязях з грамадскасцю міжнароднай медыягрупы "Россия сегодня".
Форум у Маскве завяршае цыкл мерапрыемстваў "История для будущего". Раней цыкл форумаў быў праведзены ў Екацярынбурзе, Калінінградзе і Самары.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пошукавікі працягваюць выяўляць імёны зніклых без вестак салдат
Падыходы да выкладання гісторыі Беларусі ў 10-11-х класах трэба мяняць – Іванец
Партызанскі рух у гады вайны: рэдкія кадры з архіваў