Фота

Толькі з канвеера: як выглядае новенькі "Москвич"

Сёння на Маскоўскім аўтазаводзе запусцілі зборачную вытворчасць гарадскога красовера "Москвич 3".
Sputnik
Віцэ-прэм’ер – кіраўнік Мінпрамгандлю РФ Дзяніс Мантураў, які прысутнічаў на старце вытворчасці, адзначыў, што прыярытэтам завода стане вытворчасць электрамабіляў на ўласнай платформе з павышэннем лакалізацыі.
Пакуль што "Москвич 3" – гэта невялікі красовер, абсталяваны бензінавым турбіраваным рухавіком аб’ёмам 1,5 літра і магутнасцю 150 конскіх сіл. Каробка перадач – або варыятар, або шасціступеньчатая механіка.
Аб тым, якія камплектацыі будуць прапаноўваць дылеры, пакуль што невядома, аднак мяркуючы па "начынні" кітайскага красовера JAC JS4, а менавіта гэтая машына будзе выпускацца пад брэндам "Москвич", абсталяванне даволі нядрэннае. Аўтамабіль нашпігаваны рознымі сістэмамі бяспекі нават у базавай версіі. У топавай камплектацыі ёсць нават сістэма кантролю за сляпымі зонамі і камеры кругавога агляду.
Дакладная дата старту продажу яшчэ не названа, аднак у Мінпрамгандлі паведамілі, што прадаваць "Москвич 3" пачнуць у снежні гэтага года, але пакуль што толькі ў Маскве. Да дылераў па ўсёй краіне красоверы могуць трапіць крыху пазней – у сакавіку 2023-га.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як выглядае навінка.
1 / 12

Аўтамабільны завод "Москвич" аднавіў працу.

2 / 12

Рабочы прымацоўвае лагатып да стэлы каля Маскоўскага аўтамабільнага завода "Москвич".

3 / 12

На прадпрыемстве стартавала серыйная вытворчасць гарадскога красовера "Москвич 3".

4 / 12

Салон аўтамабіля "Москвич 3".

5 / 12

Серыйную зборку адкрылі віцэ-прэм’ер, кіраўнік Мінпрамгандлю Дзяніс Мантураў, мэр Масквы Сяргей Сабянін і гендырэктар "Камаза" Сяргей Кагогін.

6 / 12

Мэр Масквы Сяргей Сабянін выходзіць з аўтамабіля "Москвич 3".

7 / 12

На заводзе будуць вырабляць чатыры красоверы, у тым ліку адзін электрычны, і седан.

8 / 12

Продаж красовера "Москвич 3" пачнецца ў сталіцы ўжо ў снежні.

9 / 12

Запуск поўнамаштабнай вытворчасці забяспечыць працай яшчэ каля 40 тысяч чалавек.

10 / 12

Салон аўтамабіля "Москвич".

11 / 12

Рабочы за зборкай аўтамабіля.

12 / 12

Адраджэнне завода "Москвич" будзе адбывацца ў тры этапы з тэрмінам рэалізацыі шэсць гадоў.

>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пархомчык расказаў аб беларуска-расійскім легкавым аўтамабілі
Ад Ford да Renault: 92 гады гісторыі завода "Москвич" у фатаграфіях
Новы аўтамабіль айчыннай зборкі прадэманстравалі ў Беларусі
Першы аўтамабіль прэміум-класа ў Расіі Aurus Senat запусцілі ў серыю
Легенду беларускага аўтапрама прэзентавалі ў расійскай сталіцы