ЧС у Катары: Іран абыграў Уэльс на апошніх хвілінах

Іранцы пасля разгрому ад англічан сенсацыйна абгулялі валійцаў, якія пасля 85-й хвіліны засталіся ўдзесяцёх.
Sputnik
МІНСК, 25 ліс – Sputnik. Зборная Ірана абыграла каманду Ірана на чэмпіянаце свету па футболе 2022 года ў Катары, паведамляе Sputnik.
Сустрэча групы В Уэльс – Іран адбылася ў пятніцу на стадыёне "Ахмед бін Алі". Матч завяршыўся з лікам 2:0 на карысць іранцаў.
Варта адзначыць, што на 16-й хвіліне іранцы забілі гол – адзначыўся Алі Галізадэ. Але галоўны суддзя Марыё Эскабар пасля прагляду VAR адмяніў узяцце варот.
На 85-й хвіліне валійцы засталіся ў меншасці: галкіпер Уэйн Хэнэсі атрымаў чырвоную картку за небяспечную гульню супраць іранскага форварда Мехдзі Тарэмі. Эскабар выдаліў варатара пасля прагляду відэапаўтору парушэння. Дарэчы, гэта першая чырвоная картка на турніры.
Ужо ў дабаўлены час Роўзбеш Чэшмі забіў пераможны гол (90+9). Праз дзве хвіліны Рамін Рэзян падвоіў перавагу (90+11).
Іранцы выйгралі трэці матч на чэмпіянаце свету за ўсю гісторыю свайго ўдзелу ў турніры. Раней зборная Ірана гуляла на сусветных першынствах у 1978, 1998, 2006, 2014, 2018 гадах, у 1998-м зборная Ірана перамагла каманду ЗША (2:1), у 2018-м – мараканцаў (1:0). Іранцы ні разу не выходзілі ў плэй-оф мундыялю.
У наступным матчы іранцы згуляюць з камандай ЗША 29 лістапада, валійцы ў гэты ж дзень сустрэнуцца з англічанамі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Саудаўская Аравія стварыла сенсацыю на ЧС, абгуляўшы зборную Аргенціны
Усё нераспрададзенае на ЧС у Катары піва дастанецца пераможцу
Бразілія выйграе чэмпіянат свету, лічыць Пеле