МІНСК, 26 ліс – Sputnik. Каля будынка МЗС Беларусі ў сувязі са смерцю кіраўніка знешнепалітычнага ведамства прыспушчаны сцяг, перадае карэспандэнт Sputnik.
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей памёр у суботу ва ўзросце 64 гады.
Як раней паведаміў Sputnik афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз, раптоўная смерць Макея стала вялікай стратай.
"Нічога не прадвяшчала. Яшчэ ўчора абмяркоўвалі планы на тыдзень…", - сказаў Глаз.
Спачуванні родным і блізкім Уладзіміра Макея выказаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Свае спачуванні выказала пасольства Расіі ў Беларусі, афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
Спачуванні выказваюць таксама беларускія і расійскія палітыкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім Уладзіміра Макея
Дзяржаўнік і дыпламат: якім быў жыццёвы шлях Уладзіміра Макея
Макей аб адносінах з Расіяй: ніхто з нас не здрадзіў адзін аднаму
Макей: Мінск выступае за найхутчэйшае ўрэгуляванне канфлікту ва Украіне