МІНСК, 27 ліс – Sputnik. Махляры рассылаюць па электроннай пошце лжывыя паведамленні ад імя РУП "Белпошта", паведамілі на афіцыйным сайце паштовага прадпрыемства.
Звычайна ў паведамленнях гаворыцца аб тым, што для атрымання паштовага адпраўлення атрымальніку неабходна ажыццявіць дадатковую аплату, тлумачачы гэта падатковымі зборамі. У адваротным выпадку чаканы пакет будзе перанакіраваны зноў яго адпраўніку. Каб праверыць гэтую інфармацыю, махляры прапануюць перайсці атрымальніку паведамлення па спасылцы.
На прадпрыемстве ўдакладнілі, што "Белпошта" не рассылае такія паведамленні і просіць быць асабліва ўважлівымі пры пераходзе па розных спасылках.
"Як правіла, злачынцы выкарыстоўваюць гэтыя спасылкі для накіравання на падробленыя інтэрнэт-старонкі, каб заразіць прыладу шкодным праграмным забеспячэннем і завалодаць персанальнымі данымі", - растлумачылі ў "Белпошце".
Галоўнай мэтай зламыснікаў часцей за ўсё з’яўляецца спроба атрымаць інфармацыю з плацежнай карты і перавесці адтуль грашовыя сродкі.
Не першы раз
Махляры ўжо не першы раз спрабуюць з дапамогай паслуг "Белпошты" падмануць грамадзян і зарабіць на гэтым.
Так, раней яны патрабавалі ад кліентаў забраць паштовыя адпраўленні. Невядомыя тэлефанавалі і паведамлялі, што на імя адрасата нібы паступіла паштовае адпраўленне ад інтэрнэт-крамы з накладной платай. Махляры патрабавалі неадкладна забраць гэтую пасылку ў аб’екце паштовай сувязі.
"Белпошта" пры паступленні паштовага адпраўлення не тэлефануе атрымальнікам, а адпраўляе паведамленне на viber або sms, ці папяровае паведамленне ў паштовую скрыню. Пры адпраўцы паведамленняў праз месенджары ці на тэлефон адпраўніком будзе belpost.by.
Калі гэтая падманная схема была выкрыта, махляры прыдумалі новы спосаб падману. Яны пачалі рассылаць паведамленні ў месенджарах ад імя паштовага прадпрыемства і прапаноўваць паўдзельнічаць у розыгрышы, для чаго трэба было перайсці па спасылцы, якая насамрэч перанакіроўвала на падробленую інтэрнэт-старонку.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
"Белпошта" папярэджвае аб махлярах у месенджарах
Белпошта стварыла нацыянальную электронную сістэму – як яна будзе працаваць