МІНСК, 29 ліс – Sputnik. Намеснік міністра замежных спраў Расіі Андрэй Рудэнка і пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў развіталіся з Уладзімірам Макеем, паведамляе Sputnik.
На цырымонію развітання прыбыў і губернатар Прымор’я Алег Кажамяка, цяпер ён знаходзіцца ў Беларусі з візітам.
Губернатар Прыморскага краю Алег Кажамяка на развітанні з Уладзімірам Макеем
© Sputnik / Виктор Толочко
Развітанне з Макеем праходзіць сёння ў Доме афіцэраў, пахаваны ён будзе ў гэты ж дзень на Усходніх могілках у Мінску.
Нагадаем, пра раптоўную смерць кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея стала вядома ў суботу. Уладзіміру Макею было 64 гады, пасаду міністра замежных спраў рэспублікі ён займаў з 20 жніўня 2012 года.
Да пачатку афіцыйнай цырымоніі ў Дом афіцэраў прыехаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, каб развітацца з міністрам замежных спраў.
На цырымоніі прысутнічалі члены сям’і Уладзіміра Макея, яго калегі з Міністэрства замежных спраў.
Развітацца з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Беларусі прыбылі кіраўнікі ведамстваў і міністэрстваў, дзяржаўныя чыноўнікі, кіраўнікі сілавых структур.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пайшоў у цяжкі час: Уладзімір Макей ва ўспамінах настаўнікаў і аднавяскоўцаў
Уладзімір Макей у жыцці і палітыцы: фота з архіва
Памяці Уладзіміра Макея: самыя яркія цытаты з інтэрв’ю Sputnik – відэа
Пасольства РФ: Макей унёс вялікі ўклад у развіццё Саюзнай дзяржавы
Фотафакт: МЗС Беларусі прыспусціла сцяг у сувязі са смерцю Макея
Дзяржаўнік і дыпламат: якім быў жыццёвы шлях Уладзіміра Макея