ЕК спрабуе выкрасці замарожаныя расійскія актывы - МЗС РФ

У Еўракамісіі гатовы стварыць спецыяльную камісію, якая будзе займацца кіраваннем замарожанымі расійскімі сродкамі.
Sputnik
МІНСК, 30 ліс — Sputnik. Брусель ліхаманкава спрабуе "не мыццём, дык катаннем" выкрасці расійскія актывы, такое меркаванне выказаў намеснік міністра МЗС РФ Аляксандр Грушко.
У сераду кіраўнік Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен прапанавала стварыць адмысловую структуру, якая б займалася кіраваннем замарожанымі расейскімі сродкамі.
"Уся гэтая ліхаманкавая дзейнасць ЕК накіравана на тое, каб не мыццём, бо катаннем адшукаць шляхі "легітымізацыі" незаконных санкцый, прынятых у дачыненні да нашай краіны, і крадзяжу актываў, якія належаць расійскім фізічным і юрыдычным асобам", - заявіў Грушко агенцтву РІА Новости, каменціруючы гэту прапанову.
Па інфармацыі ЕК, страты Украіны за час канфлікту склалі каля 600 мільярдаў еўра, краіны Захаду заблакавалі каля 300 мільярдаў еўра Цэнтрабанка Расіі і 19 мільярдаў прыватных сродкаў расійскага бізнесу.
Фон дэр Ляен заявіла, што гэтыя сродкі адправяць на падтрымку Украіны пасля таго, як санкцыі будуць знятыя.

Актывы і замарозка

Перадаць арыштаваныя сродкі на аднаўленне Украіны прапанавалі кіеўскія ўлады, гэтая ідэя агучвалася і на які прайшоў у чэрвені саміце G7. Па выніках абмеркавання прадстаўнікі краін "сямёркі" заявілі, што разгледзяць такі варыянт.
Афіцыйны прадстаўнік прэзідэнта Расіі Дзмітры Пяскоў тады адзначаў, што выкарыстанне замарожаных краінамі захаду расійскіх сродкаў будзе "прамым крадзяжом". Паводле яго слоў, гэта супярэчыць усім номам міжнароднага права, і Масква супраць такіх дзеянняў.
У кастрычніку кіраўнік Еўракамісіі заяўляла, што мэтай Еўразвяза з'яўляецца не замарозіць, а канфіскаваць расейскія актывы ў Еўропе. Пры гэтым яна зазначыла, што гэта няпроста зрабіць з юрыдычнага пункту гледжання.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што заходнія краіны дыскрэдытавалі інстытут міжнародных фінансавых рэзерваў, "прыкарманіў" расійскія рэзервы. А афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава назваў замарозку расійскіх рэзерваў крадзяжом.
>>> Самая актуальная інфармацыя – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
У Еўракамісіі адказалі, ці будзе Еўрасаюз плаціць Расіі за газ у рублях
НАТА скароціць пастаўкі зброі Украіне з-за знясілення краін Еўропы
Лукашэнка і Пуцін абмяркуюць праблемы ў эканоміцы Беларусі і Расіі