Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Лукашэнка распавёў пра жорсткія дамоўленасці з Пуціным

Беларускія і расійскія прамысловыя прадпрыемствы могуць і будуць самастойна развіваць свае кампетэнцыі без замежных партнёраў.
Sputnik
МІНСК, 12 сне – Sputnik. Беларусь і Расія будуць развіваць уласныя кампетэнцыі ў сферы прамысловасці без замежнікаў, заявіў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці падчас кадравых прызначэнняў у панядзелак.

"Мы з прэзідэнтам Пуціным жорстка дамовіліся. Пайшлі – сыходзьце. Мы будзем развіваць свае кампетэнцыі, сваю вытворчасць самі. І мы справімся", - цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

Паводле яго слоў, расійскі бок ужо пачаў выпускаць "Москвичи" і "Жигули", а ГАЗ будзе вырабляць "Волги", якія былі брэндам у СССР.
"Мы "Джылі" вырабляем. Я кажу пра аўтамабілі, якія насельніцтву патрэбны. Не начальнікам. Начальнікам вось "Аурус" яны зрабілі. Вось чыноўнікі і начальнікі будуць ездзіць. Хутка давядуць гэтую машыну. Будзе не горш за "Мэрсэдэс", - лічыць беларускі лідар.
Ён нагадаў, што беларускія і расійскія прамыслоўцы выпускаюць прадукцыю пад такімі брэндамі, як МАЗ і КАМАЗ.
Рынак дзвюх краін напоўнены трактарамі, машынамі і механізмамі для патрэбнасцей сельскай гаспадаркі, якія таксама выпускаюцца айчыннымі вытворцамі.
"Таму калі нехта сыходзіць, няхай сыходзіць. Нікога не трымайце. Але адразу ж бярыце ў рукі гэтае прадпрыемства. Не чакайце, што тут вам Галоўчанка з Сяргеенкам нейкія ўказанні дадуць і памяняюць форму ўласнасці. З гэтага моманту гэта ваша ўласнасць" , - Падсумаваў Аляксандр Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пархомчык расказаў аб беларуска-расійскім легкавым аўтамабілі
Толькі з канвеера: як выглядае новенькі "Москвич"
Новы аўтамабіль айчыннай зборкі прадэманстравалі ў Беларусі
Легенду беларускага аўтапрама прэзентавалі ў расійскай сталіцы
Такога яшчэ не было: продаж новых аўто ў Беларусі ўпаў у 10 разоў