МІНСК, 12 сне – Sputnik. У 113 населеных пунктах краіны яшчэ працягваюцца работы па аднаўленні электразабеспячэння. Пра гэта паведамляе прэс-служба "Белэнерга".
За мінулыя суткі з-за ледзянога дажджу і моцных снегападаў перабоі са святлом былі ў больш як 400 населеных пунктах краіны. Найбольш праблем было ў Мінскай вобласці.
З 11 снежня па сённяшнюю раніцу над аднаўленнем электразабеспячэння працавалі 342 чалавекі і 133 адзінкі тэхнікі.
"Арганізацыі энергазабеспячэння вядуць пастаянны маніторынг метэаралагічнай абстаноўкі. Мабілізаваны неабходныя сілы і сродкі для аператыўнага ўстаранення тэхналагічных парушэнняў у выпадку іх узнікнення. Аварыйныя брыгады нясуць кругласутачнае дзяжурства", - дадалі ў Мінэнерга.
Зноў снегапады і галалёд
МНС папярэджвае аб аранжавым узроўні небяспекі на панядзелак, 12 снежня. На дарогах краіны будзе галалёд, магчымы снег. Сярод асноўных фактараў небяспекі – пашкоджанне і абрыў ліній сувязі і электраперадач, магчымы праблемы з рухам транспарту, высокая рызыка ДТЗ і траўматызму.
Паводле звестак Белгідрамета, днём у панядзелак будзе воблачна з праясненнямі. Па большай частцы рэспублікі чакаецца кароткачасовы снег, мокры снег. Вецер паўднёва-заходні, з парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра ад –12°С уначы да –1°С днём.
Траўмы і абмаражэнні
Толькі за мінулыя снежныя дні ад наступстваў непагадзі, сумётаў і галалёду пацярпелі каля 2 тысяч чалавек. Пра гэта сведчаць звесткі ад прэс-службы Міністэрства аховы здароўя.
Так, паводле даных з 21 лістапада па 6 снежня, больш як 5 244 чалавек звярнуліся па дапамогу да ўрачоў з галалёднымі і халадовымі траўмамі. На раніцу 12 снежня колькасць пацярпелых павялічылася ўжо да 7 242.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь