Зборная Аргенціны выйшла ў фінал чэмпіянату свету па футболе

Матч завяршыўся з разгромным лікам 3:0, наступным сапернікам аргенцінцаў будзе пераможца матча паміж камандамі Францыі і Марока.
Sputnik
МІНСК, 14 сне – Sputnik. Зборная Аргенціны па футболе абыграла каманду Харватыі ў паўфінале чэмпіянату свету па футболе ў Катары.
Сустрэча 1/2 фіналу прайшла ў аўторак на стадыёне "Лусаіл Айканік" і завяршылася з разгромным лікам 3:0 на карысць аргенцінцаў.
У складзе пераможцаў дубль аформіў Хуліян Альварэс (39-я і 69-я хвіліны), таксама вызначыўся Ліянель Месі (34, з пенальці).
Такім чынам зборная Аргенціны выйшла ў фінал турніру ў Катары. Наступны матч чакае каманду 18 снежня, дзе ў Эль-Хаўры яна сустрэнецца з пераможцам гульні паміж камандамі Францыі і Марока.
Нагадаем, што зборная Марока стала першым у гісторыі прадстаўніком Афрыкі, які прабіўся ў квартэт наймацнейшых футбольных каманд свету. А для французаў будучы паўфінал стане сёмым у гісторыі. У трох з іх каманда выйгравала, затым двойчы заваёўвала Кубак свету і адзін раз прайграла ў вырашальным паядынку.

Лепшы гулец

Лепшым гульцом паўфінальнага матча супраць каманды Харватыі быў прызнаны капітан зборнай Аргенціны Ліянель Месі, пра гэта паведаміла прэс-служба зборнай у Twitter. Ён стаў рэкардсменам нацыянальнай каманды па колькасці галоў на чэмпіянатах свету па футболе (11).
Матч з харватамі стаў для Месі 25-м па ліку на чэмпіянатах свету. Аргенцінец дзеліць першае месца па колькасці гульняў на сусветных першынствах з немцам Лотарам Матэусам.
Форвард забіў пяты мяч на турніры і разам з французам Кіліянам Мбапе ўзначальвае бамбардзірскую гонку чэмпіянату свету ў Катары.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Усё нераспрададзенае на ЧС у Катары піва дастанецца пераможцу
Саудаўская Аравія стварыла сенсацыю на ЧС, абгуляўшы зборную Аргенціны
Бразілія выйграе чэмпіянат свету, лічыць Пеле