МІНСК, 16 сне – Sputnik. Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік сустрэўся з паслом Расіі ў рэспубліцы Барысам Грызловым, паведамілі Sputnik у прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Гэтая сустрэча з Грызловым стала першай для Алейніка ў статусе міністра замежных спраў.
"У ходзе сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, а таксама будучыя кантакты на вышэйшым узроўні і па лініі знешнепалітычных ведамстваў", - гаворыцца ў паведамленні.
Новы міністр
Сяргей Алейнік з лютага 2022 года займаў пасаду першага намесніка міністра замежных спраў. Указ аб яго прызначэнні на галоўную пасаду ў МЗС быў падпісаны 13 снежня.
Новы міністр мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. Валодае англійскай і нямецкай мовамі. Жанаты, у яго двое сыноў.
Нарадзіўся ў 1965 годзе ў Мінску. Скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. Таксама вучыўся ў Дыпламатычнай акадэміі пры МЗС Аўстрыі. У беларускім знешнепалітычным ведамстве працуе з 1992 года. Быў паслом у Вялікабрытаніі, пастаянным прадстаўніком пры Міжнароднай марской арганізацыі, паслом у Ірландыі па сумяшчальніцтве.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Новы кіраўнік МЗС назваў прыярытэты знешняй палітыкі
Хрэнін і Шайгу прымуць удзел у перагаворах прэзідэнтаў Беларусі і РФ
Саюзныя праграмы не пагражаюць незалежнасці Беларусі – Лукашэнка
Лукашэнка расказаў, што абмяркуе з Пуціным у панядзелак
Лаўроў павіншаваў новага кіраўніка МЗС Беларусі з назначэннем