Праект закона "Аб Усебеларускім народным сходзе" прыняты ў першым чытанні

Законапраект распрацоўваўся беларускімі дэпутатамі і мінулай восенню прайшоў грамадскае абмеркаванне.
Sputnik
МІНСК, 20 сне – Sputnik. Дэпутаты прынялі ў першым чытанні праект закона "Аб Усебеларускім народным сходзе", паведамляе карэспандэнт Sputnik.
У Авальнай зале закон прадставіла старшыня камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі Святлана Любецкая.
Паводле яе слоў, праектам закона ўводзіцца яшчэ адзін вышэйшы орган народаўладдзя ў краіне – Усебеларускі народны сход (УНС). Дакумент змяшчае палажэнні, накіраваныя на фарміраванне УНС, замацоўваецца і прававы статус дэлегата схода.
Любецкая паведаміла, што ў другім чытанні праект закона неабходна прыняць у пачатку 2023 года, каб ён уступіў у законную сілу да сакавіка наступнага года.
У праекце закона вызначана, што дэлегаты будуць выбірацца ад розных пластоў насельніцтва – у тым ліку, ад дэпутацкага корпуса і грамадзянскай супольнасці. Ад палітычных партый выбірацца яны не будуць. Акрамя гэтага, дэлегатам не можа быць асоба, якая не з’яўляецца грамадзянінам Беларусі.
УНС надзяляецца правам зацвярджаць Ваенную дактрыну Беларусі, канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, аб’яўляць імпічмент, ваеннае становішча ў краіне, прымаць рашэнне аб накіраванні ваеннаслужачых за межы краіны для забеспячэння калектыўнай бяспекі.
У адпаведнасці з праектам закона, УНС будзе збірацца не менш за адзін раз у год, але пры неабходнасці можа і часцей.
Старшыня УНС і яго намеснікі будуць выконваць свае абавязкі на прафесійнай аснове.
Акрамя гэтага, сход надзяляецца правам прызначаць святы, а таксама даваць дазвол на ўзбуджэнне крымінальных спраў у дачыненні да суддзяў.
Праект закона перад тым, як яго пачалі разглядаць у Авальнай залі, быў абмеркаваны на ўзроўні прэзідэнта. Восенню ён таксама прайшоў грамадскае абмеркаванне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
УНС і выбранне суддзяў: дэпутаты прынялі законапраект па судовым ладзе
Лукашэнка вызначыў ролю УНС у грамадстве Беларусі
Лукашэнка канстатаваў, што "людзі часам не зусім разумеюць сутнасць УНС"