МІНСК, 27 сне – Sputnik. Сталічныя ўлады падрыхтавалі шырокую праграму навагодніх і калядных мерапрыемстваў, асаблівая ўвага – пачастункам для мінчан і гасцей сталіцы.
"Мы адзначаем поўную гатоўнасць да правядзення мерапрыемстваў на навагоднія святы. У навагоднюю ноч адбудуцца гулянні: усё гатова да таго, каб жыхары і госці сталіцы атрымалі задавальненне ад святочнай атмасферы", - заявіў на прэс-канферэнцыі ў аўторак намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран.
Паводле яго слоў, акрамя асноўных пляцовак у цэнтры Мінска будуць працаваць традыцыйныя пляцоўкі ў раёнах горада, і жыхарам сталіцы не давядзецца ехаць у цэнтр горада.
Асаблівая ўвага будзе ўдзелена пытанням бяспекі: у месцах масавых гулянняў будзе працаваць міліцыя, супрацоўнік МНС, медыкі.
Як паведаміла намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч, у Мінск на навагоднія і Калядныя святы прыехала шмат гасцей з іншых дзяржаў, найперш расіян. Для іх падрыхтавана інтэрактыўная карта, дзе абазначаны больш за 50 месцаў для наведвання.
Лазарэвіч адзначыла, што для гасцей разгорнуты гандаль, у першую чаргу гэта пляцоўка перад Палацам спорту.
"Прадстаўлена будзе да 100 відаў шашлыку", - сказала яна.
Бяспека
Начальнік упраўлення па ахове правапарадку і прафілактыкі ГУУС Мінска Сяргей Гарохаў паведаміў, што міліцыя ўжо пераведзена на ўзмоцнены варыянт нясення службы – яшчэ перад каталіцкімі Калядамі, і будзе працаваць усе навагоднія і наступныя калядныя святы.
Паводле яго слоў, у навагоднюю ноч будуць дзяжурыць дадатковыя нарады міліцыі, а ў мэтах захавання мер грамадскай бяспекі на масавыя мерапрыемствы ў цэнтры сталіцы публіку будуць прапускаць праз КПП.
Таксама Гарохаў заклікаў мінчан і гасцей горада не злоўжываць спіртнымі напоямі і нагадаў, што прыносіць спіртное і піва ў месцы правядзення святочных мерапрыемстваў катэгарычна забаронена.
Таксама на прэс-канферэнцыі была агучана інфармацыя аб тым, што ўсяго па горадзе ў гэты дзень будуць дзяжурыць каля 170 брыгад хуткай медыцынскай дапамогі, у тым ліку ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў – 8 брыгад.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Якім будзе 2023 год: самы дакладны прагноз ад Аляксандра Лукашэнкі
Шампанскага і мандарынаў хопіць усім: МАРГ праверыў навагодні асартымент
Беларускія дзеці адправяцца на навагоднюю ёлку ў Крэмль
Не забудзьце парасоны: сіноптыкі далі прагноз надвор’я на навагоднюю ноч
Як будуць працаваць бальніцы і паліклінікі на Новы год і Каляды