https://bel.sputnik.by/20221222/yak-buduts-pratsavats-balntsy--palklnk-na-novy-god--kalyady-1070385365.html
Як будуць працаваць бальніцы і паліклінікі на Новы год і Каляды
Як будуць працаваць бальніцы і паліклінікі на Новы год і Каляды
У Міністэрстве аховы здароўя запэўніваюць, што бальніцы гатовы да прыёму пацыентаў на выпадак экстранай шпіталізацыі, узмоцнена работа траўматолагаў... 22.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-22T14:05+0300
2022-12-22T14:05+0300
2022-12-22T14:33+0300
здароўе
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
грамадства
беларусь
каляды
новы год - 2023
бальніца
паліклініка
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103997/57/1039975713_0:68:2992:1751_1920x0_80_0_0_b6ce2f4ccadc15efe1b53b8afb940b3e.jpg
МІНСК, 22 сне – Sputnik. Як будуць працаваць медустановы падчас навагодніх і калядных свят у канцы 2022-га і ў пачатку 2023-га года, расказалі прадстаўнікі міністэрства аховы здароўя Беларусі падчас прэс-канферэнцыі ў чацвер.Паводле слоў начальніка аддзела арганізацыі медыцынскай аховы пры надзвычайных сітуацыях Міністэрства аховы здароўя Беларусі Аляксандра Панцюхова, ужо выдадзены загад аб функцыянаванні медустаноў у святочныя дні ў снежні і студзені.Бальніцы і паліклінікі будуць працаваць па наступным графіку:Прадстаўнік міністэрства асаблівую ўвагу звярнуў на тое, што бальніцы гатовы да прыёму пацыентаў на выпадак экстранай шпіталізацыі ў перыяд свят.Акрамя таго, прыняты меры па ўстойлівым забеспячэнні сістэм цепла-, вода- і энергазабеспячэння ў бальніцах і паліклініках. На выпадак надзвычайных здарэнняў практычна ўсе арганізацыі забяспечаны дызельнымі электрастанцыямі. У найбольш верагодных месцах, дзе магчымы НС і траўмы, будзе арганізавана дзяжурства 27 брыгад хуткай дапамогі.Таксама, паводле яго слоў, у месцах найбольшай колькасці людзей у Мінску – каля Палаца Незалежнасці, Палаца Рэспублікі, Белдзяржцырка – будуць разгорнуты мабільныя медпункты ўрачэбнага складу.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103997/57/1039975713_213:0:2944:2048_1920x0_80_0_0_bdd6119f3a978096d9c8fa7b9385ebd2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
здароўе, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, грамадства, беларусь, каляды, новы год - 2023, бальніца, паліклініка
здароўе, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, грамадства, беларусь, каляды, новы год - 2023, бальніца, паліклініка
Як будуць працаваць бальніцы і паліклінікі на Новы год і Каляды
14:05 22.12.2022 (абноўлена: 14:33 22.12.2022) У Міністэрстве аховы здароўя запэўніваюць, што бальніцы гатовы да прыёму пацыентаў на выпадак экстранай шпіталізацыі, узмоцнена работа траўматолагаў, рэаніматолагаў і іншых профільных урачоў.
МІНСК, 22 сне – Sputnik. Як будуць працаваць медустановы падчас навагодніх і калядных свят у канцы 2022-га і ў пачатку 2023-га года, расказалі прадстаўнікі міністэрства аховы здароўя Беларусі падчас прэс-канферэнцыі ў чацвер.
Паводле слоў начальніка аддзела арганізацыі медыцынскай аховы пры надзвычайных сітуацыях Міністэрства аховы здароўя Беларусі Аляксандра Панцюхова, ужо выдадзены загад аб функцыянаванні медустаноў у святочныя дні ў снежні і студзені.
Бальніцы і паліклінікі будуць працаваць па наступным графіку:
25 снежня – па графіку святочнага дня,
31 снежня – па графіку суботняга дня,
1 студзеня – па графіку працу ў святочны дзень,
2 студзеня – па графіку выхаднога дня,
7 студзеня – па графіку працы ў святочны дзень.
Прадстаўнік міністэрства асаблівую ўвагу звярнуў на тое, што бальніцы гатовы да прыёму пацыентаў на выпадак экстранай шпіталізацыі ў перыяд свят.
"Выдзелены рэзервовыя ложкі па асноўных профілях, створаны рэзерв неабходных лекавых сродкаў, медвырабаў медыцынскага прызначэння. Узмоцнена работа прыёмных аддзяленняў, траўматалагічных пунктаў, аддзяленняў інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі за кошт прыцягнення найбольш кваліфікаваных спецыялістаў", - удакладніў Панцюхоў.
Акрамя таго, прыняты меры па ўстойлівым забеспячэнні сістэм цепла-, вода- і энергазабеспячэння ў бальніцах і паліклініках. На выпадак надзвычайных здарэнняў практычна ўсе арганізацыі забяспечаны дызельнымі электрастанцыямі. У найбольш верагодных месцах, дзе магчымы НС і траўмы, будзе арганізавана дзяжурства 27 брыгад хуткай дапамогі.
Таксама, паводле яго слоў, у месцах найбольшай колькасці людзей у Мінску – каля Палаца Незалежнасці, Палаца Рэспублікі, Белдзяржцырка – будуць разгорнуты мабільныя медпункты ўрачэбнага складу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Як засцерагчы сябе ў галалёд, расказаў траўматолаг-артапед
Пад’ём захворвання на ВРВІ: Міністэрства аховы здароўя нагадала аб мерах прафілактыкі
Міністэрства аховы здароўя намякнула,
колькі ў краіне хварэюць на COVID-19