Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Выставу блакады Ленінграда плануюць паказаць у Мінску

Развіццё супрацоўніцтва прадугледжваецца ў рамках двухбаковага пагаднення паміж урадамі Санкт-Пецярбурга і Беларусі.
Sputnik
МІНСК, 28 сне – Sputnik. Кніга аб прарыве і поўным зняцці блакады Ленінграда выйдзе ў рамках праекта "Бібліятэка Саюзнай дзяржавы", паведаміў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў на сустрэчы з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым.
Як удакладняе прэс-служба "паўночнай сталіцы" Расіі, выданне падрыхтуюць сумесна з прадстаўнікамі экспертнай і архіўнай супольнасці Беларусі. Кнігу плануюць прэзентаваць 22 чэрвеня 2023 года.
Таксама ў Мінску гатовы з удзелам камітэта па культуры Пецярбурга арганізаваць у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны экспазіцыю, прысвечаную 80-годдзю прарыву блакады Ленінграда. Гэта дата будзе адзначацца ў 2023 годзе.
На сустрэчы з Мезенцавым Бяглоў таксама адзначыў, што Санкт-Пецярбург перайшоў на новую мадэль транспартнага абслугоўвання. Горад набыў 2 150 адзінак дарожна-будаўнічай тэхнікі, электробусаў і аўтобусаў беларускай вытворчасці.
"Транспартная рэформа працягваецца, а Пецярбург працягвае паспяховае супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь па пытаннях паставак тэхнікі і многіх іншых кірунках", - адзначыў Бяглоў.
Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы падзякаваў губернатару за запрашэнне старшакласнікаў з Мінска на зімовыя канікулы. Мезенцаў папрасіў, каб на свята "Алые паруса" у канцы гэтага навучальнага года ў горад паклікалі выпускнікоў школ Мінска і рэгіёнаў Беларусі. Раней на гэты фестываль ужо запрасілі групу старшакласнікаў з беларускай сталіцы.
Серыя "Бібліятэка Саюзнай дзяржавы", аб якой гаварылася на сустрэчы Бяглова і Мезенцава, стартавала ў 2022 годзе. Першая кніга прысвечана ўкладу беларускіх партызан у разгром напалеонаўскай арміі падчас Айчыннай вайны 1812 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Кнігу пра беларусаў у Айчыннай вайне 1812 года прэзентавалі ў Маскве
Беларускія дзеці адправяцца на навагоднюю ёлку ў Крэмль
Беларусь – Расія: як будзе развівацца інтэграцыя ў новым годзе
Янка Купала загучаў на ўдмурцкай мове
Мезенцаў расказаў, ці павялічыцца фінансаванне гуманітарных праграм СД