МІНСК, 30 сне – Sputnik. Сталі вядомы даты цэнтралізаваных экзаменаў (ЦЭ) для школьнікаў у 2023 годзе, адпаведная пастанова №278 ад 23 жніўня апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў пятніцу.
У дакуменце міністэрства адукацыі гаворыцца, што пісьмовы экзамен па беларускай і рускай мовах (на выбар) пройдзе 14 мая.
Рэзервовы дзень – 23 мая 2023. Ёсць яшчэ адна запасная дата – 21 жніўня.
ЦЭ па фізіцы, матэматыцы, хіміі, біялогіі, замежных мовах (англійская, нямецкая, іспанская, французская, кітайская), гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі (найноўшы час), геаграфіі і грамадазнаўству адбудуцца 21 мая.
Рэзервовы дзень – 25 мая, запасная дата – 23 жніўня.
Таксама ў дакуменце сказана, што будуць "іншыя тэрміны ў даты правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні".
А для выпускнікоў гімназій-каледжаў мастацтваў правядуць яшчэ і творчы экзамен.
Для спецустаноў іншыя лічбы
Іншыя даты экзаменаў устанавілі для тых, хто заканчвае вучобу, будучы ў спецустановах, у тым ліку ў папраўчых калоніях.
З 1 па 9 чэрвеня яны здаюць беларускую або рускую мову ў выглядзе пісьмовага пераказу. Пішацца і кантрольная па матэматыцы. Запасныя дні – з 21 па 25 жніўня.
Іншыя прадметы (на выбар) здаюць вусна па білетах.
Кадэты здаюць у 11 класе матэматыку (пісьмова) і пішуць пераказ па рускай ці беларускай мове.
Што здаюць у 9 класе
Для выпускнікоў базавай школы, гэта значыць дзевяцікласнікаў, падрыхтавалі чатыры экзамены: пераказ па беларускай мове, пераказ па рускай мове, кантрольная па матэматыцы і вусны экзамен па гісторыі Беларусі.
Асноўныя даты – з 1 па 9 чэрвеня. Рэзервовыя – з 21 па 25 жніўня.
У інтэрнатах і спецшколах можна будзе выбіраць паміж рускай і беларускай мовах. Не абавязкова здаваць абодва прадмета.
Хто прыдумаў ЦЭ
Цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ) – гэта новаўвядзенне, якое ў Беларусі анансавана ў гэтым навучальным годзе. Гэта ініцыятыва міністэрства адукацыі, якое раней паведаміла, што ЦЭ па форме правядзення ідэнтычны ЦТ.
Важна, што да экзаменаў не дапусцяць тых, у каго ёсць выніковыя адзнакі ніжэй за тры балы.
Тэставыя заданні рыхтуе Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. Заданні на ЦЭ і ЦТ будуць адрознівацца ўзроўнем складанасці. Для дзевяцікласнікаў будзе чатыры экзамены (раней было тры).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Урад Беларусі мяняе правілы школьнага харчавання
Мінадукацыі расказала аб тэставых заданнях на ЦЭ – якімі яны будуць
Прасцей ці складаней: чым ЦЭ будзе адрознівацца ад ЦТ?