У васьмі краінах еўрапейскага кантынента ў пачатку года пабіты тэмпературныя рэкорды: у Нідэрландах, Ліхтэнштэйне, Літве, Латвіі, Чэхіі, Даніі, Польшчы і Беларусі.
Рэгіянальныя рэкорды зафіксаваны ў Германіі, Францыі і Украіне. А для многіх гарадоў краін Еўропы зімовы турызм – асноўная крыніца даходу.
Цёпла, праўда, не ва ўсёй Еўропе: у Скандынавіі і Расіі прайшлі снегапады, а сіноптыкі абяцаюць у найбліжэйшыя дні мароз да мінус дваццаці, у тым ліку ў Беларусі.
Эколагі лічаць, што хвалі цёплага ці гарачага надвор’я становяцца ўсё больш магутнымі і даўжэйшымі з-за ўплыву чалавека на клімат.
Прафесар кліматалогіі Брусельскага ўніверсітэта Вім Цьеры даў Sky News прагноз, які палохае: "Да канца стагоддзя проста скончыцца катанне на лыжах у Альпах, як мы яго ведаем. У будучыні гэтыя праблемы пагоршацца, таму што снег будзе працягваць раставаць, пакуль клімат цяплее".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Паляванне за візай: шэнген беларусам даводзіцца чакаць па паўгода
Генеалагічны турызм: што гэта і чаму становіцца мега папулярным
Ляталі і лятаць будзем: гендырэктар аэрапорта Мінск – пра санкцыі і планы