МІНСК, 10 сту – Sputnik. Арменія застаецца блізкім саюзнікам, дыялог будзе працягнуты, заявіў у аўторак прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, каментуючы адмову Ерэвана ад правядзення вучэнняў АДКБ на тэрыторыі краіны.
Раней у аўторак прэм’ер-міністр краіны Нікол Пашынян паведаміў, што Мінабароны Арменіі праінфармавала АДКБ аб немэтазгоднасці правядзення ў краіне вучэнняў арганізацыі.
"Гэта дастаткова новая заява прэм'ер-міністра Арменіі. Я думаю, па лініі АДКБ калегі будуць на сувязі, будуць растлумачваць дэталі пазіцыі Арменіі", - сказаў Дзмітрый Пяскоў.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што Арменія – вельмі блізкі саюзнік Расіі, Масква мае намер працягваць дыялог, "уключаючы і тыя пытанні, якія цяпер з’яўляюцца вельмі складанымі".
Прэс-сакратар штаба Уладзіслаў Шчагрыковіч у сваю чаргу паведаміў журналістам, што аб’яднаны штаб атрымаў гэтую інфармацыю ад армянскага абароннага ведамства. Ён таксама сказаў, што штаб зараз прапрацоўвае прапановы аб магчымасці правядзення такога вучэння на тэрыторыі іншых дзяржаў-членаў АДКБ.
Штогадовыя вучэнні
Вучэнні "Непарушнае брацтва" з 2012 года штогод праводзяцца на тэрыторыі адной з краін-удзельніц АДКБ. У 2020-м яны прайшлі ў Беларусі на палігоне Ласвіда ў Віцебскай вобласці, у 2021-м – у Расіі, пад Казанню.
У 2022 годзе гэтыя вучэнні планавалася правесці з 10 па 14 кастрычніка ў Кыргызстане, але ў выніку яны не адбыліся. Першапачаткова было заяўлена аб адмене – без указання прычыны, пазней – аб пераносе. Канкрэтныя даты тады названы не былі, аднак да канца года вучэнні так і не правялі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пашынян адмовіўся падпісаць дэкларацыю Савета калектыўнай бяспекі АДКБ
Новага генеральнага сакратара АДКБ прадставілі на пасяджэнні пастаяннага савета
Зась расказаў, як трэба вырашаць канфлікты ў зоне АДКБ
Пуцін распавёў аб рашэнні канфлікту паміж Арменіяй і Азербайджанам
Расія заўсёды падтрымлівала Арменію ў пытаннях бяспекі – Пуцін