"Святы вечар, багаты вечар", – неслася па гарадскім парку, праспекце Леніна. І так да цэнтральнага рынку.
Ідэя нагадаць гараджанам аб прыгожай народнай традыцыі належыць супрацоўнікам філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Шклярава.
У галоўны сімвал Калядак – Казу – пераапрануўся музыкант Святаслаў Аўдонін. Выпускнік Гомельскага каледжа мастацтваў ні кроплі не саромеецца свайго аблічча. Шчадруе ўжо дваццаць гадоў і вельмі рад, што традыцыя працягвае жыць на Гомельшчыне.
"Мая задача – падаць, вохкаць-ахаць і весяліць людзей. Не ўсё ж нам думаць пра эканоміку, зарплату і рубель?", - усміхаецца Святаслаў.
Глядзіце фотастужку Sputnik Беларусь з вясёлага каляднага ладу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Агатуха-рагатуха, або Сакрэты "Куццявой вячэры"
"Ой, ладачкі-ладкі, надышлі Калядкі...": найлепшыя вершы ў святочнай чытанцы
Калядныя спевы: "Я каза-страказа, паўбока луплена, за тры грошы куплена..."