МІНСК, 13 сту – Sputnik. Урады Беларусі і Расіі працуюць над новым пакетам інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, заявіў дырэктар другога дэпартамента краін СНД МЗС Расіі Аляксей Палішчук.
"У бягучым годзе таксама трэба ўзгадніць новы пакет рашэнняў па паглыбленні саюзнай інтэграцыі на чарговы трохгадовы перыяд – з 2024 па 2026 гады", - цытуе расійскага дыпламата ТАСС.
Паводле яго слоў, работа над дакументамі актыўна ідзе на ўзроўні ўрадаў Расіі і Беларусі. Прапановы плануецца прадставіць на зацвярджэнне вышэйстаячым органам улады Саюзнай дзяржавы.
Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Палацы Незалежнасці заявіў, што Беларусь пакуль што не адчула чаканага эфекту ад рэалізацыі саюзных праграм, у прыватнасці ў энергетыцы.
Пры гэтым беларускі лідар канстатаваў, што мерапрыемствы па рэалізацыі 28 саюзных праграм выкананы на 70%. Праўда, частка з іх запаволілася.
"Не выканалі хоць адзін пункт – ні аб якім новым пакеце інтэграцыйных дакументаў (гаворкі – Sputnik) быць не можа. Пра гэта мы цвёрда дамовіліся з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі на апошняй сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу", - заявіў ён.
На думку кіраўніка дзяржавы, трэба больш актыўна працаваць над выкананнем саюзных праграм і не дапускаць зацягвання тэрмінаў іх выканання. Пры гэтым і спяшацца нельга таксама, каб не дапусціць памылак.
Дарэчы, пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета і саюзнага Саўміна пройдуць у першым квартале 2023 года. Пра гэта раней паведаміў беларускі прэм’ер Раман Галоўчанка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларусь не адчула зрухаў у энергетыцы ад саюзных праграм – Лукашэнка
Саюзныя праграмы рэалізуюцца з адставаннем ад графіка – Лукашэнка
Стала вядома, калі пройдзе пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета СД
Урад Беларусі адобрыў пагадненне з Расіяй аб канкурэнцыі
Лукашэнка прапанаваў павялічыць фінансаванне саюзных праграм