МІНСК, 14 сту – Sputnik. Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы (Мінпрацы) і яго падраздзяленні змогуць выносіць афіцыйнае патрабаванне наймальніку, калі ёсць затрымка па зарплаце, гэта прадугледжана ўказам №3 "Аб мерах па забеспячэнні своечасовай выплаты заработнай платы" ад 9 студзеня.
Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў аўторак.
"У выпадку ўстаранення наймальнікам парушэнняў ва ўстаноўлены ў патрабаванні тэрмін меры адказнасці за гэтыя парушэнні адносна яго службовых асоб не прымяняюцца", - сказана ў дакуменце.
Даведвацца пра затрымкі інспекцыя можа, у тым ліку, вывучыўшы дакументы арганізацыі. Калі наймальнік усё ж не выдаў грошы работнікам пасля афіцыйнага патрабавання, дзяржінспекцыя будзе мець права вынесці рашэнне аб спагнанні зарплаты. Дакумент будуць перадаваць судовым выканаўцам, і выканаць яго патрабаванні трэба на працягу трох месяцаў.
Асноўныя нормы ўказа запрацуюць праз тры месяцы.
У канцы мінулага года прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка заяўляў, што сярэдні заробак па краіне ўстанавіў рэкорд у доларавым эквіваленце. Па даных Белстата за лістапад 2022 года, сярэдняя зарплата раўнялася 1 648,2 рубля, што амаль на 12 рублёў больш, чым месяцам раней (у кастрычніку было 1 636,4 рубля).
Не так даўно да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі праз сацсеткі звярнуліся будаўнікі, якія працуюць у квартале "Мінск Мір". Яны паскардзіліся на праблемы з заробкам.
Як паведаміла прэзідэнцкая прэс-служба, Лукашэнка даручыў разабрацца з гэтым пытаннем і выпрацаваць механізм, які выключыў бы такія сітуацыі ў будучыні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Сярэдні заробак беларусаў вырас амаль на 12 рублёў
Адпускныя вырастуць у Беларусі ў 2023 годзе
Лукашэнка заняўся зарплатамі сілавікоў