МІНСК, 18 сту – Sputnik. Чацвёрты этап Кубка Садружнасці па біятлоне стартуе 19 студзеня ў спарткомплексе "Раўбічы" пад Мінскам, паведамляе Sputnik.
У спаборніцтвах выступяць лепшыя біятланісты Беларусі і Расіі. У праграме этапу сем гонак:
19 студзеня – жаночы спрынт 7,5 км (11:00),
20 студзеня – мужчынскі спрынт 10 км (11:00),
21 студзеня – гонка праследавання 10 км у жанчын (11:00); гонка пераследавання 12,5 км у мужчын (14:30),
22 студзеня – жаночы мас-старт 12,5 км (11:00); гонка чэмпіёнаў (12:15); мужчынскі мас-старт 15 км (14:00).
Балельшчыкі могуць дабрацца ў Раўбічы на аўтобусе – спецыяльна да спаборніцтваў будзе запушчаны маршрут №949 Э "Мінск - Раўбічы". Расклад руху можна паглядзець на сайце Беларускай федэрацыі біятлона.
Гонка чэмпіёнаў
У рамках спаборніцтваў 22 студзеня пройдзе Гонка чэмпіёнаў, у якой выступяць беларускія і расійскія зоркі біятлона, якія завяршылі кар’еру. Спартсмены будуць спаборнічаць у фармаце Каляднай гонкі, якая штогод праходзіць у Германіі, – парамі. Састаў удзельнікаў вызначыць жараб’ёўка.
Гонка будзе толькі адна – адзіночная змешаная эстафета з кругам 400 метраў і васьмю агнявымі рубяжамі. Беларусь прадставяць Сяргей Новікаў, Аляксандр Сыман, Алег Рыжанкоў, Пётр Івашка, Вадзім Сашурын, Людміла Калінчык, Наталля Рыжанкова.
За расійскую каманду выступяць Віктар Майгураў, Павел Растоўцаў, Сяргей Башкіраў, Кацярына Шумілава, Кацярына Юрлава-Перхт, Наталля Сарокіна, Вольга Падчуфарава.
Нагадаем, што пяты этап Кубка Садружнасці таксама адбудзецца ў беларускіх Раўбічах з 23 да 30 студзеня. Заключны этап пройдзе ў Цюмені з 7 па 13 сакавіка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Як беларускі спорт спраўляецца з санкцыямі, расказаў міністр
Два беларусы трапілі ў топ-10 у спрынце на трэцім этапе Кубка Расіі
Якія спаборніцтвы прыме Беларусь у 2023 годзе