МІНСК, 18 сту – Sputnik. Расійскі лідар Уладзімір Пуцін усклаў кветкі да мемарыяла, прысвечанага загінулым воінам, у дзень 80-гадовага юбілею з дня прарыву блакады Ленінграда.
Манумент "Рубежный камень" размяшчаецца на плацдарме на левым беразе Нявы, які носіць назву Неўскі пятачок. Мемарыял сімвалізуе мужнасць і стойкасць салдат, якія адстойвалі савецкі бок у бітве за Ленінград.
Прэзідэнт РФ усклаў да помніка букет чырвоных руж, перавязаны чорнай жалобнай стужкай, а гарніст ганаровай варты выканаў кампазіцыю "Тишина". Цягам некаторага часу Пуцін захоўваў маўчанне, стоячы каля манумента, пасля пакланіўся і накіраваўся назад да аўтамабіля.
Як заяўляў раней кіраўнік дзяржавы, у ваенны час яго бацька Уладзімір Спірыдонавіч Пуцін быў салдатам, які ваяваў на Неўскім пятачку. Падчас аднаго з сутыкненняў ён быў моцна паранены і пазбег смерці толькі дзякуючы самаадданасці і дапамозе свайго баявога таварыша. Той на сваіх плячах вынес Пуціна-старэйшага з поля бою і пераправіў на іншы бераг у шпіталь.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін усклаў кветкі да мемарыяла ў дзень 80-годдзя прарыву блакады Ленінграда
© Sputnik / Алексей Даничев
/ Маці расійскага прэзідэнта ўвесь час блакады знаходзілася ў Ленінградзе, дзе зімой 1942 года ад дыфтэрыі памёр старэйшы брат кіраўніка дзяржавы. Сам будучы прэзідэнт з’явіўся на свет праз сем гадоў пасля перамогі савецкага народа.
У бліжэйшы час Уладзімір Пуцін плануе прыняць удзел яшчэ ў шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілею прарыву блакады. Сярод іх наведванне Дзяржаўнага мемарыяльнага музея абароны і блакады Ленінграда. Там кіраўнік дзяржавы сустрэнецца з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, жыхарамі блакаднага горада і прадстаўнікамі грамадскіх патрыятычных аб’яднанняў.
Прарыў блакады Ленінграда
Дзень прарыву блакады Ленінграда адзначаецца штогод 18 студзеня ўжо 80 гадоў. Блакада горада з боку войск нацысцкай Германіі пачалася 8 верасня 1941 года. Колькасць ахвяр, паводле звестак, якія былі агучаны ў кастрычніку мінулага года, складае не менш за 1 093 842 чалавекі.
Колькасць ахвяр абнаўляецца пасля таго, як становяцца вядомы новыя звесткі аб загінулых. Раней падчас адкрытага працэсу ў гарадскім судзе Санкт-Пецярбурга прайшло прызнанне блакады Ленінграда ваенным злачынствам, злачынствам супраць чалавечнасці і генацыдам.
Усяго з восені 1941 года рабілася шэсць спроб прарыву блакады Ленінграда. Удалай аказалася апошняя аперацыя, якая насіла назву "Искра". Яна стартавала ў пачатку 1943 года. Праз год, 27 студзеня 1944, салдатам удалося поўнасцю зняць блакаду горада. На Няве гэты дзень штогод святкуюць як Дзень Ленінградскай Перамогі, успамінаючы загінулых і аддаючы ўшанаванне мужнасці савецкіх салдат.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Блакада Ленінграда: як трымаўся Горад-герой – архіўнае відэа
Губернатар Санкт-Пецярбурга прывёз у Мінск пасланне прэзідэнта Расіі
Блакада ў Ленінградзе: выжыць любой цаной