Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Манаполіі не змогуць маніпуліраваць цэнамі ў Саюзнай дзяржаве

Беларускі бок зацвердзіў міжурадавае пагадненне з Расіяй аб адзіных правілах канкурэнцыі.
Sputnik
МІНСК, 19 сту – Sputnik. Расія і Беларусь дамовіліся, што недапушчальна падтрыманне манапольна высокіх ці нізкіх цэн, вынікае з пагаднення, якое было падпісана ў лістападзе 2022 года.
Гэты дакумент 18 студзеня зацвердзіў ад беларускага боку прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, 19 студзеня пастанова Саўміна №42 была афіцыйна апублікавана. Гэта значыць, што хутка краіны абмяняюцца паведамленнямі і пагадненне набудзе моц.
Дакумент, у прыватнасці, забараняе манаполіям знімаць тавар з абарачэння, каб павысіць цэны. Нельга навязваць контрагентам эканамічна не абгрунтаваныя і нявыгадныя ўмовы дагавораў.
Нельга скарачаць і спыняць вытворчасць тавару, калі на яго ёсць попыт і размешчаны заказы. Размова ідзе менавіта аб эканамічна і тэхналагічна неабгрунтаваных спыненнях. Пагадненне забараняе і змовы кампаній па падтрыманні пэўных цэн, па тэрытарыяльным падзеле рынку, скарачэнні або спыненні вытворчасці тавараў.
У дакуменце таксама гаворыцца, што недапушчальна дыскрэдытаваць канкурэнта, выдаваць камерцыйную тайну, уводзіць спажыўцоў у зман. Ёсць і норма, якая забараняе дзяржорганам абмяжоўваць або ўстараняць канкурэнцыю.
Кантроль за эканамічнай канцэнтрацыяй удзельнікі пагаднення дамовіліся весці ў той меры, у якой гэта "неабходна для абароны і развіцця канкурэнцыі на таварных рынках" Беларусі і Расіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Тавараабарот Беларусі і Расіі ўпершыню перавысіў $50 мільярдаў
Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе з 26 па 28 чэрвеня ва Уфе
Калі можа з’явіцца адзіная валюта Саюза Беларусі і Расіі
Масква і Мінск вырашаюць пытанне зняцця частковых абмежаванняў паставак прадуктаў
Саюзны бюджэт Беларусі і Расіі на 2023 год сфарміраваны з прафіцытам