https://bel.sputnik.by/20221219/sayuzny-byudzhet-belarus--ras-na-2023-god-sfarmravany-z-praftsytam-1070250320.html
Саюзны бюджэт Беларусі і Расіі на 2023 год сфарміраваны з прафіцытам
Саюзны бюджэт Беларусі і Расіі на 2023 год сфарміраваны з прафіцытам
Sputnik Беларусь
Спікер Дзярждумы РФ адзначыў, што сродкі саюзнага бюджэту асвойваюцца недастаткова эфектыўна і прапанаваў прадугледзець змены ў бюджэце на 2024 год. 19.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-19T13:20+0300
2022-12-19T13:20+0300
2022-12-19T13:20+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
парламенцкі сход саюза беларусі і расіі
бюджэт
фінансаванне
саюзныя праграмы
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/01/1059939243_0:200:2928:1847_1920x0_80_0_0_d85031b52ff4dde0024f7bf16750bd79.jpg
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі адобрыў саюзны бюджэт на 2023 год.Сёння ў Дзярждуме РФ праходзіць 63-е пасяджэнне Парламенцкага схода Беларусі і Расіі, на якім у тым ліку абмяркоўваецца і саюзны бюджэт на будучы год.Як расказаў намеснік дзяржсакратара, член пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Аляксей Кубрын, па выніках гэтага года ў бюджэце застаўся прафіцыт каля 1,5 мільярда расійскіх рублёў, астатак пераходзіць у бюджэт наступнага года.Спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін у ходзе пасяджэння адзначыў, што сродкі бюджэту Саюзнай дзяржавы расходуюцца недастаткова эфектыўна, і адпаведныя змяненні неабходна прадугледзець у бюджэце на 2024 год. Ён прапанаваў прапрацаваць пытанне аб беражлівым стаўленні да гістарычнай памяці ў рамках бюджэту.На што выдаткуюць бюджэт-2023?У наступным годзе плануецца рэалізаваць некалькі праграм, сярод якіх дзеючая – у галіне дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, а таксама новыя тэхналогіі. Гатовы і іншыя праграмы – развіццё пагранбяспекі Саюзнай дзяржавы і ўдасканаленне аб’ектаў ваеннай інфраструктуры.У бюджэце таксама закладзены сродкі на правядзенне больш як трох дзесяткаў мерапрыемстваў, у тым ліку форуму Саюзнай дзяржавы "Россия и Белоруссия: общая история", патрыятычнай акцыі "Поезд Памяти" і іншых. Упершыню плануецца правесці гастролі маладзёжнага беларуска-расійскага сімфанічнага аркестра.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/01/1059939243_100:0:2829:2047_1920x0_80_0_0_b48e3f2a25cc3591c836773f990f353b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, парламенцкі сход саюза беларусі і расіі, бюджэт, фінансаванне, саюзныя праграмы, палітыка
саюзная дзяржава, беларусь, расія, парламенцкі сход саюза беларусі і расіі, бюджэт, фінансаванне, саюзныя праграмы, палітыка
Саюзны бюджэт Беларусі і Расіі на 2023 год сфарміраваны з прафіцытам
Спікер Дзярждумы РФ адзначыў, што сродкі саюзнага бюджэту асвойваюцца недастаткова эфектыўна і прапанаваў прадугледзець змены ў бюджэце на 2024 год.
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі адобрыў саюзны бюджэт на 2023 год.
Сёння ў Дзярждуме РФ праходзіць 63-е пасяджэнне Парламенцкага схода Беларусі і Расіі, на якім у тым ліку абмяркоўваецца і саюзны бюджэт на будучы год.
Як расказаў намеснік дзяржсакратара, член пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Аляксей Кубрын, па выніках гэтага года ў бюджэце застаўся прафіцыт каля 1,5 мільярда расійскіх рублёў, астатак пераходзіць у бюджэт наступнага года.
"Даходы бюджэту вызначаны ў суме 5 мільярдаў 966 мільёнаў рублёў. Выдаткі наступнага года плануюцца на ўзроўні 5 мільярдаў 67 мільёнаў рублёў, пры гэтым прафіцыт бюджэту павінен скласці 899 мільёнаў рублёў", - расказаў Кубрын.
Спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін у ходзе пасяджэння адзначыў, што сродкі бюджэту Саюзнай дзяржавы расходуюцца недастаткова эфектыўна, і адпаведныя змяненні неабходна прадугледзець у бюджэце на 2024 год. Ён прапанаваў прапрацаваць пытанне аб беражлівым стаўленні да гістарычнай памяці ў рамках бюджэту.
На што выдаткуюць бюджэт-2023?
У наступным годзе плануецца рэалізаваць некалькі праграм, сярод якіх дзеючая – у галіне дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, а таксама новыя тэхналогіі. Гатовы і іншыя праграмы – развіццё пагранбяспекі Саюзнай дзяржавы і ўдасканаленне аб’ектаў ваеннай інфраструктуры.
У бюджэце таксама закладзены сродкі на правядзенне больш як трох дзесяткаў мерапрыемстваў, у тым ліку форуму Саюзнай дзяржавы "Россия и Белоруссия: общая история", патрыятычнай акцыі "Поезд Памяти" і іншых. Упершыню плануецца правесці гастролі маладзёжнага беларуска-расійскага сімфанічнага аркестра.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь