МІНСК, 22 сту – Sputnik. Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за мінулы год скараціўся на 4,7%, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
"Аб’ём ВУП у бягучых цэнах склаў 191,4 млрд рублёў, або ў супастаўных цэнах 95,3% да ўзроўню 2021 года", - удакладнілі ў прэс-службе.
Пры гэтым у Белстаце звярнулі ўвагу, што індэкс-дэфлятар ВУП у мінулым годзе адносна 2021 года склаў 113,6%. Гэта пакуль што першая ацэнка валавога ўнутранага прадукту за 2022 год.
Беларускія ўлады разлічвалі, што за 2022 год ВУП рэспублікі вырасце на 2,9%. Замест гэтага аб’ём айчыннай эканомікі скараціўся.
Цяпер беларускія чыноўнікі сур’ёзна разлічваюць, што валавы ўнутраны прадукт у 2023 годзе павялічыцца на 3,8%. Нават калі гэта здарыцца, то ВУП усё роўна будзе ніжэйшы, чым быў у 2021 годзе.
На фоне скарачэння аб’ёмаў айчыннай эканомікі дапамагло пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязей з Расіяй. У 2022 годзе Беларусь упершыню ў сваёй гісторыі атрымала станоўчае сальда ў гандлі з расійскім бокам.
Агульны аб’ём гандлю з Расіяй за мінулы год пераваліў за 50 мільярдаў долараў. Рэспубліка ўпэўнена ўваходзіць у першую пяцёрку асноўных гандлёвых партнёраў для Расіі.
Па выніках 2022 года беларуская эканоміка спрацавала нядрэнна і атрымала станоўчае гандлёвае сальда таварамі і паслугамі памерам у 5 мільярдаў долараў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пасол КНР расказаў, колькі Кітай і Беларусь нагандлявалі ў 2022 годзе
Стаўка рэфінансавання зніжаецца ў Беларусі з 23 студзеня
Тавараабарот Беларусі і Расіі ўпершыню перавысіў $50 мільярдаў
Рэзкае падзенне інфляцыі чакаюць эксперты летам
Беларусь абагнала Канаду па энергаэфектыўнасці і не толькі