Стала вядома, з якімі праблемамі часцей за ўсё звяртаюцца ў арганізацыі ЖКГ

У перспектыве ў кантакт-цэнтры ЖКГ можа з’явіцца электронны памочнік, які будзе прымаць заяўкі і перанакіроўваць іх.
Sputnik
МІНСК, 23 сту – Sputnik. У мінулым годзе ў кантакт-цэнтр ЖКГ і на партал 115.бел ад мінчан паступілі каля 1 мільёна 787 тысяч заявак, паведаміў дырэктар Цэнтра інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама Максім Бардовіч.
Паводле яго інфармацыі, колькасць заявак у мінулым годзе скарацілася на 5%. Што да колькасці прэтэнзій на жыллёва-камунальныя паслугі, то ў 2022 годзе іх паступіла на 9% менш, чым у 2021-м.
"Мы назіраем тэндэнцыю, што жыхары горада Мінска з года ў год усё менш і менш звяртаюцца ў кантакт-цэнтр са сваімі праблемамі або заяўкамі, гэта значыць, што сталічныя арганізацыі ЖКГ нядрэнна працуюць", - адзначыў кіраўнік цэнтра, відэа з яго каментарыем апублікавана ў афіцыйным Telegram-канале Мінгарвыканкама.
Прадстаўнік гарадскіх улад таксама агучыў чатыры асноўныя напрамкі, якія найбольш хвалявалі мінчан. Гэта ўборка пад’ездаў, тэмпература гарачай вады і адсутнасць электраэнергіі ў кватэры. Чацвёрку замыкае ўборка дваровай тэрыторыі.
У Мінгарвыканкаме таксама расказалі, што ў перспектыве ў кантакт-цэнтры можа з’явіцца электронны памочнік, які будзе прымаць заяўкі і накіроўваць іх неабходным адрасатам на выкананне. Гэта, на думку мэрыі, дазволіла б скараціць час чакання ў пікавых сітуацыях.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
ЖКГ Мінска расказала пра ачыстку сталіцы ад снегу
Куды выкінуць навагоднія ёлкі, нагадалі ў ЖКГ
Каля 223 тысяч рублёў выдзелілі маламаёмасным мінчанам на аплату ЖКП