Спецыяльны карэспандэнт Sputnik Беларусь Аляксандр Жыбуль вярнуўся з паездкі ў Данбас. Наймацнейшае ўражанне на журналіста зрабілі людзі, якія там жывуць.
Людзі, якія сёння жывуць у непасрэднай блізкасці ад лініі фронту, на фоне пастаянных "прылётаў", праблем з цяплом і водазабеспячэннем, з адсутнасцю, часцяком, самых звычайных і неабходных рэчаў, дэманструюць неверагодную ўстойлівасць духу і чалавечнасць, дзеліцца назіраннямі спецкор
"Населеныя пункты разбураны, людзі, якія там засталіся, здолелі прывыкнуць да рытму ваенных дзеянняў, яны імкнуцца жыць звычайным жыццём і нават заводзяць хатніх жывёл. Яны вельмі шануюць любую дапамогу, да беларусаў і валанцёраў Фонду Аляксея Талая ставяцца з асаблівай цеплынёй", - распавядае Аляксандр Жыбуль.
Па словах спецкора Sputnik, людзі па-ранейшаму працуюць на чыгунцы, у гандлі, у іншых сферах інфраструктуры. Асобныя словы захаплення ён адрасаваў урачам Данбаса. Гэта самаахвярныя людзі, якія проста жывуць на працы і здзяйсняюць цуды прафесіяналізму.
Праграму з удзелам спецыяльнага карэспандэнта Аляксандра Жыбуля глядзіце на Sputnik Беларусь.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Спаленая тэхніка УСУ па дарозе ў Крамянную – фота
Дзеці, якія не ведаюць мірнага жыцця: гісторыя школы-інтэрната ў Данбасе
На пярэднім краі: беларусы даставілі дапамогу ў франтавы горад
Сын перастаў хадзіць з-за абстрэлаў УСУ: гісторыя трагедыі
Будзем ездзіць, пакуль там патрэбны: беларусы вязуць гуманітарку ў Данбас