Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Башмета з юбілеем

Прэзідэнт Беларусі ўпэўнены, што талент гэтага артыста і яго служэнне мастацтву пасадзейнічаюць далейшаму развіццю культурных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй.
Sputnik
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 70-годдзем народнага артыста СССР Юрыя Башмета, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Вы паспяхова рэалізуеце сябе на прафесійнай ніве, духоўна ўзбагачаючы і напаўняючы сэрцы мільёнаў прыхільнікаў класічнай музыкі добрымі эмоцыямі", - падкрэсліў Лукашэнка ў віншаванні.
Прэзідэнт Беларусі адзначыў работу артыста па падтрымцы таленавітай моладзі. Лукашэнка лічыць, што для гэтых рабят Башмет з’яўляецца "аўтарытэтным настаўнікам".
Беларускі лідар упэўнены, што "яркі талент Башмета, яго самаадданае служэнне мастацтву і ў далейшым будуць садзейнічаць развіццю і ўмацаванню культурных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй".
Юрыя Башмета можна назваць адным з самых тытулаваных расійскіх музыкантаў сучаснасці, бо ён з’яўляецца ўладальнікам шматлікіх званняў і ўзнагарод. Ён удастоены звання народны артыст Расіі, дзяржпрэмій СССР і Расіі.
У 2000 годзе Расійскае біяграфічнае таварыства прысвоіла яму ганаровы тытул "Чалавек года", а ў 2008-м за значны ўклад у развіццё беларуска-расійскіх культурных сувязей Башмет быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Названа дата выхаду серыяла пра Уладзіміра Мулявіна і "Песняроў"
Экс-салістка Reflex: пайшла з музычнай творчасці ў кіно і не пралічылася
Анатолю Ярмоленку – 75: стаўленне да таго, што адбываецца, я паказваю ў песнях