МІНСК, 24 сту – Sputnik. Расія стала больш закупляць у краінах ЕАЭС, замяшчаючы імпарт з іншых дзяржаў, вынікае з аналітычных даных Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
Аб’ёмы закупак РФ у партнёраў па саюзе выраслі на 31,2%. У тым ліку гэта і адлюстраванне паралельнага імпарту.
У цэлым аб’ём узаемнага гандлю ўдзельнікаў ЕАЭС у студзені – лістападзе 2022 года павялічыўся на 12,9% і склаў 74,6 млрд долараў. Канчатковых звестак за ўвесь мінулы год пакуль што няма. Чакаецца, што сума складзе ад 82 да 84 млрд долараў. Прырост прагназіруецца ў велічыні прыкладна на 13%.
Прагноз на 2023 год – ад 87 да 95 млрд долараў пры адаптацыі эканомік да новых умоў. Важна і пераарыентаваць транспарт і лагістыку ў Еўразійскім рэгіёне.
У Беларусі абарот знешняга гандлю айчыннымі таварамі, паводле папярэдняй інфармацыі, у 2022-м не дасягнуў узроўню 2021-га.
"Карэкцыйнае ўмацаванне беларускага рубля вядзе да паступовага змяншэння падтрымкі экспарту з боку цэнавага фактару, аднак яе маштаб па-ранейшаму застаецца істотным", - адзначаюць аналітыкі ЕАБР.
Імпарт паступова аднаўляецца, але ёсць цяжкасці з закупкамі інвестыцыйнай прадукцыі. Калі яны будуць працяглыя, гэта азначае доўгатэрміновыя негатыўныя наступствы для эканомікі.
Інвестыцыі
Расія застаецца галоўным трансгранічным інвестарам у ЕАЭС і СНД. Яе доля ў прамых замежных інвестыцыях – 79,2%. Казахстан – лідар па прыёме ўзаемных інвестыцый у макрарэгіёне. Яго доля тут – 24,3%.
Прыярытэты інвесціравання – здабыча нафты і газу, а таксама здабыча металічных руд.
Немалыя ўкладанні ў СНД робіць Кітай. Іх аб’ём дасягнуў 67,5 млрд долараў за год. У той жа час краіны Садружнасці ўклалі ў КНР 0,8 млрд долараў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
ВУП Беларусі скараціўся на 4,7% у 2022 годзе
Расія і ПАР зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва ў энергетыцы
Башкортастан будзе пастаўляць кальцыніраваную соду ў Беларусь
БелАЗ паставіць партыю буйных самазвалаў у Запаляр’е
Пасол КНР расказаў, колькі Кітай і Беларусь нагандлявалі ў 2022 годзе