МІНСК, 25 сту – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падтрымаў ідэю стварэння сумеснага з Беларуссю "Зимнего университета" і паабяцаў абмеркаваць гэта з Аляксандрам Лукашэнкам.
Расійскі лідар у Дзень студэнта наведаў кластар "Ломоносов" навукова-тэхналагічнага цэнтра МДУ "Воробьевы горы".
"Падтрымаю (прапанову - Sputnik). Паспрабую заўтра-паслязаўтра перагаварыць з Аляксандрам Рыгоравічам. Я ўпэўнены, што ён таксама падтрымае", - сказаў Пуцін.
Ён таксама адзначыў, што дзякуючы намаганням Лукашэнкі вельмі многае захавана ў рэспубліцы – нядрэнная сфера электронікі, машынабудавання.
Па словах прэзідэнта РФ, у Беларусі ёсць сферы, у якіх яна займае перадавыя пазіцыі.
Пуцін назваў праект "Зимнего университета" ўдалай ідэяй, чарговым крокам у партнёрстве на адукацыйным узроўні. Ён таксама паабяцаў аказаць усямерную падтрымку для яе рэалізацыі на практыцы.
Вучоба ў Расіі для беларусаў
Цяпер у Расіі вучыцца каля 10 тысяч беларускіх студэнтаў – гэта пяты паказчык сярод краін СНД. Першыя чатыры пазіцыі займаюць Казахстан, Узбекістан, Туркменістан і Таджыкістан.
У гэтым годзе Рассупрацоўніцтва павялічыла квоты для навучання беларусаў у Расійскай Федэрацыі. Як раней паведамляў Sputnik, з 23 снежня адкрыта рэгістрацыя на бясплатнае навучанне ў Расіі ў 2023/2024 навучальным годзе. Для кандыдатаў з Беларусі ўстаноўлена 1 300 месцаў (у мінулым годзе было 1 100 месцаў).
Раней пачаў працаваць сайт education-in-russia.com. Ён прысвечаны адборачнай кампаніі абітурыентаў у межах названых квот.
Дадатковую інфармацыю аб нюансах будучай уступнай кампаніі можна даведацца ў Telegram-канале "Образование в России для белорусов", а таксама ў Telegram-чаце Рускага Дома ў Мінску.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пуцін правёў сустрэчу са студэнтамі МДУ – відэа
Барыс Грызлоў павіншаваў моладзь з Днём студэнта
Моладзь Беларусі праяўляе цікавасць да вучобы ў ВНУ РФ – Рассупрацоўніцтва
Лукашэнка падпісаў указ аб змене правіл прыёму ў ВНУ
Рассупрацоўніцтва ўзмоцніць актыўнасць у рэгіёнах Беларусі