Упершыню ў кар’еры Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал Australian Open

Балельшчыкі спадзяюцца не беларускі фінал турніру, бо раней у паўфінал выйшла яшчэ адна беларуска – Вікторыя Азаранка.
Sputnik
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру Вялікага шлема Australian Open.
У матчы 1/4 фіналу пятая ракетка свету аказалася мацнейшай за харвацкую тэнісістку Донну Векіч (64-ы нумар сусветнага рэйтынгу) – 6:3, 6:2.
У паўфінале Арыну Сабаленка сустрэнецца з польскай спартсменкай Магдай Лінет (45).
Нагадаем, раней у паўфінал выйшла яшчэ адна беларуская спартсменка Вікторыя Азаранка, якая з’яўляецца двухразовай пераможцай Australian Open (2012, 2013). У чвэрцьфінале экс-першая ракетка свету сустракалася з амерыканкай Джэсікай Пегулай. Матч завяршыўся з лікам 6:4, 6:1 на карысць беларускі.
Наступнай саперніцай Азаранкі стане казахстанская тэнісістка Алена Рыбакіна.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Абноўлены рэйтынг WTA і ATP: на якіх пазіцыях беларусы
Што тут развіваць: Лукашэнка раскрытыкаваў спорт за адсутнасць вынікаў
Івашка і Сабаленка прызнаны лепшымі тэнісістамі Беларусі-2022
Як беларускі спорт спраўляецца з санкцыямі, расказаў міністр
Якія спаборніцтвы прыме Беларусь у 2023 годзе