Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Ратыфікавана пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб узаемным прызнанні віз

Пагадненне застаецца ў сіле да таго часу, пакуль адзін з бакоў не паведаміць другому пісьмова аб намеры спыніць яго дзеянне.
Sputnik
МІНСК, 27 сту – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі пагаднення паміж урадамі РФ і Беларусі аб узаемным прызнанні віз і па іншых пытаннях, якія звязаны з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі краін Саюзнай дзяржавы.
Дакумент апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі.
Нагадаем, што міжурадавае пагадненне было падпісана 19 чэрвеня 2020 года ў Мінску. Яно накіравана на рэгуляванне міграцыйных працэсаў на тэрыторыі краін-удзельніц Саюзнай дзяржавы.
Згодна з дакументам, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства будуць мець права ўязджаць, выязджаць, знаходзіцца, рухацца транзітам па тэрыторыі Беларусі і Расіі на падставе візы адной з краін-удзельніц пагаднення і дакументаў, якія сведчаць асобу.
У пагадненні таксама вызначаны ўмовы такіх паездак і парадак дзеянняў дзяржаў. У рамках рэалізацыі пагаднення будзе створана сістэма інфармацыйнага абмену паміж краінамі аб выдадзеных і ануляваных дазволах на ўезд і знаходжанне, а таксама перасячэнні меж краін-удзельніц Саюзнай дзяржавы ў пунктах пропуску.
Пагадненне ўступае ў сілу праз 30 дзён з дня атрымання апошняга пісьмовага паведамлення аб выкананні бакамі адпаведных унутрыдзяржаўных працэдур.
"З улікам наяўнасці ў праекце федэральнага закона аб ратыфікацыі адкладной агаворкі аб яго ўступленні ў сілу 1 лютага 2023 года пачатак дзеяння пагаднення магчымы не раней сакавіка 2023 года", - указвалася ў дакуменце.
Дакумент будзе заставацца ў сіле да таго часу, пакуль адзін з бакоў пісьмова па дыпламатычных каналах не паведаміць другому боку аб сваім жаданні спыніць дзеянне гэтага пагаднення.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Паляванне за візай: шэнген беларусам даводзіцца чакаць па паўгода
Беларусы зноў могуць рабіць шэнген у пасольстве Германіі
Інданезія змяніла правілы ўезду для беларусаў