МІНСК, 29 сту – Sputnik. Насельніцтва Беларусі купіла ў мінулым годзе амаль 1,65 млн кубічных метраў драўніны, паведамляе прэс-служба Мінлясгаса.
Гэта на 13% больш, чым у 2021 годзе. Прычым вырас попыт на колатыя дровы. Іх прададзена больш за 20 тысяч кубоў. Гэта амаль у два разы больш, чым у папярэднім годзе.
"У гэтым годзе лясгасы плануюць устанавіць больш як 70 станкоў дрывакольнага абсталявання", - таксама паведамілі ў міністэрстве.
Як лічаць у Мінлясгасе, продаж вырас, таму што адкрыліся новыя гандлёвыя пляцоўкі лясгасаў. Ужо ёсць невялікая сетка (восем кропак) пад фірменным брэндам "Лясная хатка".
Попыт на дровы вырас і таму, што ў 2022-м халодны сезон пачаўся раней, чым звычайна. Тыя, хто не паспеў назапасіцца дровамі, "падагрэлі" рынак. Прычым продаж у Беларусі ідзе нават анлайн. Але такая паслуга ёсць не ва ўсіх лясгасах.
Дровы ад прэзідэнта
У 2022 годзе ў пачатку ацяпляльнага сезона ў сетцы распаўсюджваўся ролік, дзе прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і былы кіраўнік Федэрацыі тэніса Сяргей Цяцерын сякуць дровы.
"Не дадзім, Сямёныч, Еўропе змерзнуць", - кажа на гэтым відэа прэзідэнт.
Крыху менш, чым праз два месяцы, у Мінскім раёне, на беразе вадасховішча Вяча прайшоў першы чэмпіянат па колцы дроў сярод журналістаў і блогераў. На ім пабываў і Лукашэнка, паказаўшы майстар клас па нарыхтоўцы дроў.
"Хто не ўмее секчы, прашу", - сказаў прэзідэнт і пачаў вучыць экс-кіраўніка хакейнай федэрацыі Дзмітрыя Баскава.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Аднавіць высечанае неадкладна: Лукашэнка незадаволены тэмпамі пасадкі лясоў
Стала вядома, куды на экспарт пойдзе драўніна з Беларусі пасля санкцый
Пошук альтэрнатыў: "Беллеспаперапрам" распавёў аб развіцці ва ўмовах санкцый