МІНСК, 30 сту – Sputnik. Для розных суб'ектаў гаспадарання павінны быць аднолькавыя ўмовы існавання, такой думкай падзялілася намеснік міністра эканомікі Беларусі Таццяна Бранцэвіч, тлумачачы прычыны змяненняў сістэмы падаткаабкладання для індывідуальных прадпрымальнікаў.
Яна падкрэсліла, што канкурэнтнае асяроддзе паміж юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі парушана. А, на думку намесніка кіраўніка профільнага ведамства, "умовы існавання для розных суб'ектаў гаспадарання павінны быць аднолькавыя".
Бранцэвіч патлумачыла, што гэта стала адным з аргументаў навацый у сістэме падаткаабкладання.
Таксама намеснік міністра адзначыла, што ўмовы адміністрацыйных працэдур у краіне фарміруе дзелавы клімат.
"У нас іх (адміністрацыйных працэдур – Sputnik) – 1068. Мы працуем над іх спрашчэннем", – сказала Бранцэвіч у эфіры тэлеканала ОНТ.
Паводле яе інфармацыі, каля 300 працэдур ужо скарочаны тэрміны або скарочана колькасць дакументаў, якія патрэбны для вырашэння пытанняў па адміністрацыйных працэдурах. Яшчэ па 400 працэдурах гэта работа працягнецца.
Нагадаем, што сістэма падаткаабкладання для індывідуальных прадпрымальнікаў былазменена з пачатку года. У прыватнасці, падатак для ІП вырас з 16 да 20 працэнтаў. Акрамя таго, спіс відаў дзейнасці, пры якім ІП маглі плаціць адзіны падатак (фіксаваная стаўка, розная для кожнага віду дзейнасці), істотна скарочаны.
Так, прыбралі з такога спісу работы па рамонце і тэхабслугоўванні аўтамабіляў, вытворчасць адзення і абутку, стаматалогію. Або, напрыклад, для тых ІП, хто здае жыллё ў кароткатэрміновую арэнду, пакінулі магчымасць ужывання толькі адзінага падатку. Аналіз паказаў, што выручка ў такіх прадпрымальнікаў не адпавядала попыту.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Мінпрацы патлумачыла, як павялічацца заробкі бюджэтнікаў
Стаўка рэфінансавання зніжаецца ў Беларусі з 23 студзеня
ВУП Беларусі скараціўся на 4,7% у 2022 годзе