МІНСК, 7 лют – Sputnik. Экспарт Мінскага трактарнага завода ў 2023 годзе плануецца нарасціць да 1 мільярда долараў. Аб гэтым стала вядома падчас 1-й міжнароднай практычнай канферэнцыі "Belarus Tractors. Знак якасці", перадае карэспандэнт Sputnik.
У 2022 годзе завод зрабіў на 2 100 трактароў больш, чым у 2021 годзе. Тэмп росту экспарту перасягнуў 128%. У грашовым выражэнні па холдынгу гэта звыш 900 млн долараў. У бягучым годзе МТЗ плануе прырасці на 109% па экспарце да ўзроўню мінулага года і пабіць планку ў 1 млрд долараў, падкрэсліў гендырэктар прадпрыемства Віталь Воўк.
"У нас заўсёды было і ёсць дадатнае сальда. У свой час мы пастаўлялі прадукцыю ў 125 краін, у мінулым годзе іх колькасць крыху зменшылася. Вы ведаеце, нядаўна адбыўся дзяржаўны візіт у Зімбабвэ, куды таксама ў хуткім часе будуць пастаўляцца нашы трактары", - адзначыў кіраўнік МТЗ.
Імпартаапярэджанне
Імпартазамяшчэнне – асноўны лейтматыў практычнай канферэнцыі аб рабоце з пастаўшчыкамі, якая праходзіць гэтымі днямі на базе Мінскага трактарнага завода. Паводле слоў Віталя Воўка, калі раней айчынныя трактарабудаўнікі ведалі, што ствараюць у кампаніях Mercedes і не ведалі, што робяць на прадпрыемствах Екацярынбурга, то сёння "мы павінны і абавязаны разгледзець агульны патэнцыял Саюзнай дзяржавы" у гэтым пытанні.
Гендырэктар МТЗ Віталь Воўк
© Sputnik / Виктор Толочко
"Мы шмат працавалі і з Еўропай, і іншымі краінамі, але сёння тут ёсць шэраг праблем. Ставім задачу імпартаапярэджання. Сёння толькі ў Беларусі мы супрацоўнічаем з больш як 350 прадпрыемствамі, больш як 300 – у Расіі. У асноўным мы сканцэнтраваліся на пастаўшчыках у рамках Саюзнай дзяржавы", - падкрэсліў ён.
Імпарт знізіўся ў разы
Галоўны канструктар МТЗ Мікалай Зязетка ў сваю чаргу дадаў, што імпартны складальнік у аб’ёме прадукцыі завода ў канцы 2021 года складаў 19%, цяпер – 16%. Большая частка імпарту прыпадае на сыравіну і матэрыялы.
Галоўны канструктар МТЗ Мікалай Зязетка
© Sputnik / Виктор Толочко
Таксама, паводле яго інфармацыі, з 2000 года, калі імпарт складаў 42%, пастаўкі камплектуючых і сыравіны з іншых краін знізіліся ў тры разы.
Адставанне ад заходніх канкурэнтаў
Канкурэнцыя на знешнім рынку сельгастэхнікі істотная, пакуль што па многіх прычынах беларускі трактарабудаўнічы холдынг адстае ад заходніх кампаній.
"Ніколі на знешніх рынках не было лёгка. Кліенту патрэбен прадукт не проста ў выглядзе трактара "на вагу", а цэлая тэхналогія. Тут мы пакуль што адстаём ад нашых заходніх канкурэнтаў. Калі браць такія кампаніі як John Deere, у іх гэта ўсё ёсць. Мы будзем таксама ствараць гэтыя тэхналогіі ў рамках саюзнага партнёрства", - рэзюміраваў Воўк.
Канферэнцыя ў Мінску
Больш за 250 беларускіх і расійскіх спецыялістаў галіны машынабудавання ўдзельнічаюць у 1-й міжнароднай практычнай канферэнцыі "Belarus Tractors. Знак якасці", якая праходзіць 7-8 лютага ў ДК МТЗ.
На палях форуму выступяць прадстаўнікі найбуйнейшых зборачных прадпрыемстваў Беларусі і Расіі. Галоўная тэма – работа з пастаўшчыкамі камплектуючых з улікам новых геапалітычных і макраэканамічных умоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
БелАЗ паставіць партыю буйных самазвалаў у Запаляр’е
Складскія запасы прамысловай прадукцыі выраслі ў Беларусі
Беларусі патрэбен свой электрамабіль – Галоўчанка