https://bel.sputnik.by/20230125/belarus-patreben-svoy-elektramabl--galochanka-1071565122.html
Беларусі патрэбен свой электрамабіль – Галоўчанка
Беларусі патрэбен свой электрамабіль – Галоўчанка
Sputnik Беларусь
Паводле слоў кіраўніка ўрада, беларускія вучоныя і прамысловы сектар добра папрацавалі над стварэннем грузавога і пасажырскага электратранспарту, аднак у... 25.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-25T14:04+0300
2023-01-25T14:04+0300
2023-01-25T14:04+0300
раман галоўчанка
электрамабіль
аўто
прэм'ер
эканоміка
навука і тэхналогіі
беларусь
белкамунмаш
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/14/1071442753_0:0:3217:1810_1920x0_80_0_0_7fa50f8c052e2a744388d88ee9aa4de8.jpg
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Трэба выходзіць на рэальныя тэрміны па стварэнні айчыннага электрамабіля, заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, наведваючы ў сераду Белкамунмаш, перадае карэспандэнт Sputnik.Ён нагадаў, што комплексная праграма па развіцці электратранспарту працуе ў краіне ўжо трэці год."Мяркуючы па справаздачах выканаўцаў, мерапрыемствы праграмы ў цэлым выконваюцца", - адзначыў кіраўнік Саўміна.Прэм’ер засяродзіў увагу на рэальных тэрмінах стварэння айчыннага легкавога аўтамабіля. Ён нагадаў, што такая задача ставілася раней прэзідэнтам."Зроблена шмат папярэдняй працы, але хацелася б вызначыцца па форме выхаду непасрэдна электрамабіляў", - падкрэсліў Галоўчанка.Паводле яго слоў, калі ў грузапасажырскім электратранспарце ёсць ужо істотны вынік, выпушчаны доследныя ўзоры, частка з іх знаходзіцца ў вопытна-прамысловай эксплуатацыі, то па частцы легкавога электратранспарту трэба яшчэ шмат работы.Прэм’ер на БелкамунмашыРаман Галоўчанка ў сераду, 25 студзеня, наведаў прадпрыемства Белкамунмаш, дзе выпускаюць тралейбусы, трамваі і электробусы. Адзін з галоўных пунктаў праверкі – прагрэс стварэння "антысанкцыйных" электробусаў з беларускіх, расійскіх і кітайскіх камплектуючых.Прэм’еру паказалі некалькі новых мадэлей электробусаў на этапе зборкі, якія раней заказалі Масква, Санкт-Пецярбург і іншыя рэгіёны РФ.Па словах гендырэктара БКМ Тараса Мурога, Расія ў ліку ключавых кліентаў прадпрыемства. Таксама праяўляе цікавасць Казахстан."Асаблівым попытам карыстаецца тралейбус з павялічаным аўтаномным ходам, таксама ёсць інтарэсы да электробусаў. Кантрактамі ў нас забяспечана тры чвэрці гэтага года і вядуцца перагаворы па чацвёртым квартале. Попыт на тэхніку высокі, мы для сябе ставім мэту – 160% адносна мінулага года. Задача такая – выпусціць 300 адзінак тэхнікі сумесна – тралейбусы, трамваі, электробусы", - адзначыў дырэктар.Ён прызнаўся, што мінулы год быў цяжкім для прадпрыемства: у сувязі з санкцыямі ад многіх камплектацый, у асноўным еўрапейскіх, прыйшлося адмовіцца і шукаць альтэрнатывы. Так з’явіўся антысанкцыйны электробус, які складаецца з кітайскіх, расійскіх і беларускіх элементаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/14/1071442753_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_d96c4e414679175f24364cfa8d7cde8c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
раман галоўчанка, электрамабіль, аўто, прэм'ер, эканоміка, навука і тэхналогіі, беларусь, белкамунмаш
раман галоўчанка, электрамабіль, аўто, прэм'ер, эканоміка, навука і тэхналогіі, беларусь, белкамунмаш
Беларусі патрэбен свой электрамабіль – Галоўчанка
Паводле слоў кіраўніка ўрада, беларускія вучоныя і прамысловы сектар добра папрацавалі над стварэннем грузавога і пасажырскага электратранспарту, аднак у пытанні стварэння легкавога электракара трэба яшчэ шмат працы.
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Трэба выходзіць на рэальныя тэрміны па стварэнні айчыннага электрамабіля, заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, наведваючы ў сераду Белкамунмаш, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён нагадаў, што комплексная праграма па развіцці электратранспарту працуе ў краіне ўжо трэці год.
"Мяркуючы па справаздачах выканаўцаў, мерапрыемствы праграмы ў цэлым выконваюцца", - адзначыў кіраўнік Саўміна.
Прэм’ер засяродзіў увагу на рэальных тэрмінах стварэння айчыннага легкавога аўтамабіля. Ён нагадаў, што такая задача ставілася раней прэзідэнтам.
"Зроблена шмат папярэдняй працы, але хацелася б вызначыцца па форме выхаду непасрэдна электрамабіляў", - падкрэсліў Галоўчанка.
Паводле яго слоў, калі ў грузапасажырскім электратранспарце ёсць ужо істотны вынік, выпушчаны доследныя ўзоры, частка з іх знаходзіцца ў вопытна-прамысловай эксплуатацыі, то па частцы легкавога электратранспарту трэба яшчэ шмат работы.
"Праведзена значная навукова-даследчая праца, створана шмат элементаў сілавой устаноўкі, электраабсталяванне. Але яшчэ раз паўтараю: гэта ўсё трэба сабраць разам і выйсці на канцэптуальнае рашэнне па стварэнні айчыннага электрамабіля", - канстатаваў ён.
Раман Галоўчанка ў сераду, 25 студзеня, наведаў прадпрыемства Белкамунмаш, дзе выпускаюць тралейбусы, трамваі і электробусы. Адзін з галоўных пунктаў праверкі – прагрэс стварэння "антысанкцыйных" электробусаў з беларускіх, расійскіх і кітайскіх камплектуючых.
Прэм’еру паказалі некалькі новых мадэлей электробусаў на этапе зборкі, якія раней заказалі Масква, Санкт-Пецярбург і іншыя рэгіёны РФ.
Па словах гендырэктара БКМ Тараса Мурога, Расія ў ліку ключавых кліентаў прадпрыемства. Таксама праяўляе цікавасць Казахстан.
"Асаблівым попытам карыстаецца тралейбус з павялічаным аўтаномным ходам, таксама ёсць інтарэсы да электробусаў. Кантрактамі ў нас забяспечана тры чвэрці гэтага года і вядуцца перагаворы па чацвёртым квартале. Попыт на тэхніку высокі, мы для сябе ставім мэту – 160% адносна мінулага года. Задача такая – выпусціць 300 адзінак тэхнікі сумесна – тралейбусы, трамваі, электробусы", - адзначыў дырэктар.
Ён прызнаўся, што мінулы год быў цяжкім для прадпрыемства: у сувязі з санкцыямі ад многіх камплектацый, у асноўным еўрапейскіх, прыйшлося адмовіцца і шукаць альтэрнатывы. Так з’явіўся антысанкцыйны электробус, які складаецца з кітайскіх, расійскіх і беларускіх элементаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь