МІНСК, 9 лют – Sputnik. Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі атрымаў афіцыйнае апавяшчэнне ад польскага боку наконт прыпынення руху аўтамабіляў праз пункт пропуску Баброўнікі, паведамілі ў ДПК.
Сёння з’явілася інфармацыя адносна прыпынення працы польскага пункта пропуску Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца) з 10 лютага.
"Польскае пагранведамства праінфармавала беларускі бок аб тым, што з 10 лютага з 12:00 польскі пункт пропуску Баброўнікі афіцыйна прыпыняе афармленне транспартных сродкаў і асоб, якія перамяшчаюцца праз дзяржаўную мяжу, на нявызначаны час", - паведамілі Sputnik у чацвер у прэс-службе Дзяржпагранкамітэта.
Там заклікалі грамадзян улічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездак у Польшчу.
"Для руху грузавога транспарту ў Польшчу застаецца адзіны пункт пропуску Кукурыкі (з беларускага боку Казловічы), а для легкавога – пункт пропуску Цярэспаль (з беларускага боку Брэст)", - удакладнілі ў ДПК.
Раней паведамлялася, што 9 лістапада 2021 года польскі бок у аднабаковым парадку спыніў пропуск у аўтадарожным міжнародным пункце пропуску Кузніца Беластоцкая, з беларускага боку гэта пункт пропуску Брузгі.
Брузгі – гэта найбліжэйшы пункт пропуску да Бераставіцы.
Калі польскія пагранічнікі прыпынілі ў аднабаковым парадку пропуск аўтамабіляў праз Кузніцу Беластоцкую, яны не апавясцілі беларускі бок аб прычынах свайго рашэння. У Мінску тады заявілі, што ў любы момант гатовы рух аднавіць і працаваць у штатным рэжыме.
Працягласць беларуска-польскай мяжы складае амаль 400 кіламетраў. На ёй знаходзіцца шэсць пунктаў пропуску.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Польшча за суткі аформіла менш за палову ад нормы легкавушак – ДПК
Дзве новыя зоны чакання для фур пабудуюць на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам
Польскія пагранічнікі працягваюць дэзінфармаваць грамадскасць – ДПК Беларусі