Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Пагадненне аб адзінай прамысловай палітыцы падпісалі Беларусь і Расія

Дакумент прадугледжвае імпартазамяшчэнне і паскарэнне лакалізацыі вытворчасцей на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.
Sputnik
МІНСК, 15 лют – Sputnik. Расійскія і беларускія кампаніі атрымалі дадатковы стымул для павелічэння тавараабароту, абмену кампетэнцыямі і сумеснага выхаду на рынкі трэціх краін, заявілі ва ўрадзе Расіі.
У сераду 15 лютага расійскі віцэ-прэм’ер – міністр прамысловасці РФ Дзяніс Мантураў і беларускі віцэ-прэм’ер Пётр Пархомчык падпісалі пагадненне аб адзінай прамысловай палітыцы.
"Пагадненне дасць магчымасць дасягнуць пастаўленых мэт праз зніжэнне ўзаемных бар’ераў, сінхранізацыю канцэпцыі навукова-тэхнічных праграм па імпартазамяшчэнні, удзел кампаній дзвюх краін у рэалізацыі прамысловых праектаў і многае іншае", - заявіў Мантураў.
Таксама ва ўрадзе Расіі паведамілі, што дакумент накіраваны на імпартазамяшчэнне і паскарэнне працэсаў лакалізацыі вытворчасцей у абедзвюх краінах.
Чакаецца зніжэнне ўзаемных бар’ераў, сінхранізацыя навукова-тэхнічных праграм па імпартазамяшчэнні і іншае.
Падпісанне пагаднення анансаваў у аўторак 14 лютага віцэ-прэм’ер Расіі Аляксей Аверчук пасля пасяджэння Групы высокага ўзроўню ў Мінску. Ён нагадаў, што Беларусь і Расія рэалізуюць праекты па імпартазамяшчэнні. Найбольш дэталёва разглядалася пытанне аб доступе беларускіх вытворцаў да дзяржзакупак у Расіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Расія і Беларусь выканалі саюзныя праграмы на 71%
Беларусь актыўна ўключылася ў імпартазамяшчэнне ў Расіі – Авярчук
РФ прапрацоўвае перадачу Беларусі марскога перагрузачнага комплексу Бронка
Башкортастан хоча пабудаваць машынабудаўнічы завод разам з Беларуссю
Масква і Мінск у бягучым годзе ўзгодняць новы пакет інтэграцыі – МЗС РФ