Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Расійская СПА збіла верталёт УСУ і 20 дронаў – Мінабароны

Сродкі супрацьпаветранай абароны Расіі працягваюць абараняць неба і знішчаюць аб’екты праціўніка: снарады РСЗА, дроны, самалёты і верталёты.
Sputnik
МІНСК, 16 лют – Sputnik. Сродкі СПА РФ за суткі збілі ўкраінскі верталёт Мі-8 і знішчылі 20 беспілотнікаў, паведамілі ў Мінабароны Расіі.
Таксама СПА перахапіла чатыры снарады РСЗА HIMARS.
Актыўна працавала артылерыя "Западной" групоўкі войск на Купянскім напрамку, было нанесена паражэнне вялікай колькасці ўкраінскай жывой сілы і ваеннай тэхніцы ў раёнах Навасёлаўскага ў ЛНР, Двурэчнага, Крухмальнага і Альшан у Харкаўскай вобласці. У выніку ліквідавана да 65 баевікоў УСУ, дзве баявыя бронемашыны, пяць аўто і РСЗА "Град".
Расійскія войскі "Южной" групоўкі працягнулі біць артылерыяй па праціўніку і наступаць на Данецкім напрамку. У выніку атрымалася знішчыць да 135 вайскоўцаў УСУ, дзве пускавыя ўстаноўкі РСЗА HIMARS, тры танкі, тры баявыя бронемашыны, восем аўто, дзве гаўбіцы Д-20 і Д-30, самаходку "Гвоздика", радыёлакацыйную станцыю контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-5 вытворчасці ЗША.
Таксама ў раёне Верхнякаменскага ў ДНР быў ліквідаваны склад з боепрыпасамі ўкраінскай 54 мехбрыгады.
Цяжкія агнямётныя сістэмы і артылерыя расійскай групоўкі войск "Центр" знішчылі падраздзяленні УСУ на Чырвона-Ліманскім напрамку.
У прыватнасці, удары прыпалі на раёны Чырвонай Дзібровы і Кузьміна ў ЛНР. За мінулыя 24 гадзіны ўдалося знішчыць больш за сто ваеннаслужачых УСУ, тры баявыя бронемашыны, чатыры пікапы, РСЗА БМ-21 "Град", дзве гаўбіцы Д-20 і самаходку "Гвоздика".
Артылерыя групоўкі войск "Восток" знішчыла падраздзяленні УСУ на Паўднёва-Данецкім і Запарожскім кірунках у раёнах Вугледара і Прачыстоўкі ў ДНР. Праціўнік страціў за суткі больш як 55 ваеннаслужачых забітымі і параненымі, чатыры баявыя бронемашыны, два аўто, гаўбіцы Д-20 і Д-30.
Контрбатарэйная барацьба вялася на Херсонскім напрамку, тут за мінулыя 24 гадзіны знішчаны самаходка "Акация" і гаўбіца "Мста-Б". Таксама ў раёне Херсона, Дудчан і Берыслава ліквідаваны чатыры склады боепрыпасаў 123-й і 126-й украінскіх брыгад тэраабароны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Ваенныя РФ вызвалілі Двурэчнае ў Харкаўскай вобласці
Кедмі: любыя перагаворы з Захадам па ўкраінскім пытанні дарэмны
Расійскія вайскоўцы вызвалілі Мікалаеўку ў ДНР
Захад дасягнуў кропкі невяртання, ператварыўшы Украіну ў плацдарм супраць Расіі
Мінабароны РФ паказала стральбу з найноўшых танкаў Т-90М "Прорыв" – відэа